Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік) - Коллектив авторов страница 23

СКАЧАТЬ ў лотасе, мармычучы мантры, а Трыстана, якая нібыта сядзела побач, насамрэч была далёка-далёка. Муза назаўсёды ўтаропіла вочы ў неба, нібыта яе нехта прыклеіў да падаконня; Кароль моўчкі паліў ды круціў у руках карону. Фата-Мантана, роўна як і браты, нікому не траплялася на вочы. Беладонна кінула ўсялякае шуканне сэнсу ды бесперапынна пазірала з вежы, як Харон наразае кругі вакол Замка, праз аднолькавыя прамежкі часу, як машына, штурхаючы свой човен.

      Адважны Змагар увогуле кудысьці знік з далягляду, чамусьці не пажадаўшы пацвярджаць сваё права на каханне.

      Адзінымі жывымі персанажамі ў Замку засталіся Акварыус з Касіяпеяй, без якіх жыхары памерлі б ад голаду. Ды яшчэ і лялькі стваралі хоць нейкі рух у апусцелых калідорах.

      Ну што, дарагія, любімыя мае героі? Што вы нарабілі? Чаго вы дасягнулі?

      Натуральна, што казачная рэальнасць не здолела трываць у сваім улонні вашу выспу непаразумення, няшчасця ды недаверу. І ў мяне таксама няма ніякага жадання займацца вашымі праблемамі, выцягваць вас за валасы з гэтае багны ды ставіць вас на шлях выпраўлення – на шлях, які як мага далей адвёў бы вас ад разбуральнай ды самазнішчальнай з’явы – неўзаемнага кахання.

      І пачалася навальніца. Маланкі бліскалі штосекунды, пагражаючы знішчыць Замак. А што я магла зрабіць? Навальніца была апошняй магчымасцю злучыць вас, аб’яднаўшы перад пагрозай сапраўднай трагедыі.

      І вось адразу пяць маланак працягнулі свае тонкія блакітныя рукі да замкавае вежы. Яна адразу ж загарэлася, і напалоханая Беладонна скочыла ў ваду. Харон выцягнуў яе, і яны паплылі выратоўваць замкаўцаў. Тыя, пераляканыя, ужо чакалі чоўна.

      Мае героі ўдала пераправіліся на Вялікую Зямлю, нічога з сабою не захапіўшы. А што яны маглі з сабою ўзяць? Крылы? Карону? Хіба што. Нават ФатаМантана адразу ўпэўнілася ў няіснасці сваіх лялек.

      Мае героі стаялі, нерухомыя, ды моўчкі глядзелі, як гіне ахоплены блакітна-ружовым полымем Замак, гіне разам з Лабірынтам, Зімовым Садам ды троннай залай, і на вачох ператвараліся ў звычайных людзей.

      І тут я звярнулася да іх.

      – Не! Я супраць! Вы мусіце туды вярнуцца! Спыніце полымя! Вам адным далі моц яго спыніць – варта толькі павыкідаць з галоваў усю гэтую лухту, якую вы самі сабе прыдумалі. Выракайцеся ўсе сваіх каханняў, і няхай усё будзе так, як было!

      А мае героі мне нічога не адказалі.

      Яны проста моўчкі адвярнуліся ды пайшлі прэч па белай дарозе, і хутка-хутка зніклі, пакінуўшы мяне самнасам з гэтай белай дарогай – чыстай паперай.

      Я са слязамі на вачах і болем у сэрцы праводзіла іх сваім ментальным позіркам. І што я не так зрабіла? Мабыць, я мусіла паабяцаць сваім героям, што абавязкова ствару працяг, наноў адбудую Замак ды перасялю іх туды са звычайнага жыцця? Паабяцаць, што дазволю ім рабіць усё, што яны пажадаюць, паабяцаць адважна ды ахвярна вырашаць усе іхнія праблемы, паабяцаць сур’ёзна ставіцца да іхных пачуццяў?

      Я не ведаю. СКАЧАТЬ