Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік) - Коллектив авторов страница 16

СКАЧАТЬ гульня, сюжэтна-ролевая гульня, у якой усе бяруць удзел. Толькі нехта больш упэўнена гуляецца ў «сталасць», нехта – менш. (Божа, такое ўражанне, што я проста перадзіраю тэму тэатра з Шэкспіра!)

      Чакаю школьных іспытаў. Спачатку – пасля дзевятага класа, потым – пасля адзінаццатага. А потым – уступныя, у alma mater. Усё гэтае нясцерпнае нерваванне ўрэшце добра ўзнагароджваецца – вялікаю палёгкаю пасля здадзенае сесіі. Цяпер, у трэцяй па ліку альма-матэр, я наўмысна выклікаю ў сябе гэтае трымценне з залікоўкай перад аўдыторыяй, з цікавасцю адсочваючы яго метамарфозы. Мае аднагрупнікі – дарослыя людзі: замужнія жанчыны, даішнікі, амапаўцы, загадчыкі аддзелаў, старшыя інспектары – усе ў гэтым экзаменацыйным трымценні выглядаюць, як школьнікі.

      Ну ўсё, нібыта дачакалася – школа скончаная! Чакаеш ад жыцця вялікіх падарункаў.

      Галоўнай тэмай, насуперак усяму, гучыць Каханне. Заўжды без адказу. Аднабаковы рух. Ці то з майго боку, ці то з процілеглага.

      Звыклая схема: спачатку чакаеш вырашальнае сустрэчы, потым чакаеш зменаў да лепшага, потым не можаш дачакацца, калі ж суцішыцца боль ды загоіцца параненая самаацэнка.

      Непакоіш нябёсы адным-адзіным пытаннем: «Божа, ці хто-небудзь там! Калі ж я нарэшце дачакаюся?!!!»

      О, мой Сусвет Няспраўджаных Жаданняў! У вашай Нябёснай Канцылярыі бардак і, пэўна ж, цякучка кадраў! Чаму ў вас дагэтуль праігнараваны стосік маіх заяваў на выдачу мне «Вялікага і Чыстага»? І які бязглузды бюракрат адпісаў «У загад» на маёй просьбе трох сотняў шкляных шарыкаў? Шкляныя пацеркі – гэта была мая праверка функцыянавання механізму спраўджвання жаданняў. Я, паводле ўсіх правілаў мроі, заплюшчвала вочы ды ўяўляла, як я падстаўляю сонечным промням далоні з вытанчанымі шклянымі кроплямі. Вось яны, ляжаць у пакунку, роўна трыста штук, у верхняй шуфлядзе майго пісьмовага стала. Мне не давялося нават варушыцца дзеля здабывання іх – гэта быў імпульсіўны дарунак маёй сястрычкі, які выклікаў у мяне слупняк, зблытаны з экстазам.

      Мабыць, я проста сама не ведаю, чаго хачу? «Доктар, так, усё падабаецца, толькі вы вызначайцеся – туды ці сюды!» Ну як можна выканаць неакрэсленае жаданне?

      О! Мой Лёс раз-пораз, абураны маімі енкамі ды скаргамі, шпурляе проста мне ў твар спраўджаныя жаданні. Вось, маўляў, атрымай, фашыст, гранату! «Заказное? Эй, Борис! Получи и распишись!»

      Выконваюцца, урэшце, усе мае жаданні. Пратэрмінаваныя, нясвежыя, але, зрэшты, яны дакладна супадаюць з пачатковай фармулёўкай. І вось я знаходжу сябе на доўгачаканым рандэву. І чым я незадаволеная? Ах, даруйце, я забылася пажадаць, каб ён быў ну калі не разумнейшы за мяне, дык хаця б не перапытваў слова «ілюзорны». І вось маё Першае Каханне не зводзіць з мяне вачэй на сустрэчы выпускнікоў. Ага, усё так, як я хацела, хіба што з маленькаю затрымкаю на дзесяць гадоў. Месяц не выпускаеш з рук картаў, раскладаючы пасьянс «Хачу, каб мне патэлефанаваў Алег!» Урэшце здымаеш слухаўку ды чуеш бацькавага калегу: «Алё! СКАЧАТЬ