Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік) - Коллектив авторов страница 15

СКАЧАТЬ ды за адзін дзень прачытала «Айбаліта» ў прозе, чым выклікала вялікае здзіўленне маці, якая мне не паверыла ды зладзіла мне іспыт. «А як клікалі ягонага сабаку?» «А якія птушкі прынеслі Айбаліту кошык з падарункамі?»

      Гэты доктар Цэлюліт даў мне каштоўны досвед: чаканне лепш за ўсё бавіць у чытанні. Цяпер таўшчыня шкельцаў маіх акуляраў дазваляе зрабіць выснову, што чакаць мне даводзілася багата.

      О, я памятаю: яшчэ я чакала дыснееўскіх мульцікаў! Цэлы тыдзень. Іх паказвалі ў нядзелю а шостай. У гэтым чаканні я была салідарная з усімі саюзнымі дзецьмі: Саюз тады дажываў апошнія дні, а гэтыя мульцікі былі ледзь не першай ластаўкай з Амерыкі. Ластаўка была прызначаная дзецям, але шырока адгукнулася сярод дарослых. Дзядуля аднойчы абурыўся іх бязглуздасцю ды няспынным мільгаценнем яркіх колераў, даволі слушна, як на мой цяперашні погляд, але маці нечакана ўзялася абараняць Дыснея.

      – Тата! А што ты прапануеш глядзець? Ведаеш, як абрыдзелі гэтыя Таптыжкі?

      Паказвалі па дзве серыі запар. Мне больш за ўсё падабаліся «Мішкі Гамі», а меней за ўсё – «Чорны плашч». Яшчэ былі гісторыі пра Віні Пуха, але Віні Пух быў нейкі не такі. Саюзмультфільмаўскі мядзведзь застаўсятакі адзіным сапраўдным. Але іншыя вініпухаўскія героі былі проста песня! Ірка на першым курсе набыла пяць ілюстраваных дзіцячых кніжак, і мы пачалі гульню. Кожны з нашай кампаніі атрымаў сваю ролю. Іра – Віні Пух, Ната – Пятачок, я – Заяц, бо таксама была ў акулярах ды мела два выдатныя пярэднія зубы, якія ў мяне і дагэтуль вытыркаюцца наперад, нягледзячы на ўсе пакуты з пласцінкамі ў пачатковай школе. Андрэй быў аслянём Ія, а Сева – Тыграм. Мы доўга забаўляліся, падпісваючы назовы да малюнкаў – гэтак ілюстрацыі супадалі з рэальнымі сітуацыямі. Вось, напрыклад, Тыгра першы раз прыходзіць да Віні Пуха на хвасце – дык гэта ж Сева завальваецца да Панінай апоўначы, бо яго не пусцілі ў інтэрнат! А вось Кролік (язык не паварочваецца называць яго Трусом), падымаючы лапкі дагары, лямантуючы, мітусіцца вакол Віні Пуха – дык гэта ж я пераконваю Паніну, што небяспечна для нашага бюджэту і яе здароўя гэтулькі есці! Так мы рагаталі, пакуль Іра ўрэшце не набыла «Винни Пух и философия обыденного языка» – даволі цікавы твор, з якога вынікала, што Мілн, сам таго не ведаючы, з дакладнасцю, вартай самога Фрэйда, паказаў дзіцячае сексуальнае жыццё. Мы прачыталі нашы псіхалагічныя партрэты – Віні Пуха, Пятачка, Асляняці, Тыгры – ды схамянуліся ад іх трапнасці. Выходзіла, што я – неўраўнаважаная, істэрычная ды дэманстратыўная асоба, якая любіць камандаваць ды пакутуе на манію велічы. Так жыццё паціху ператваралася ў суцэльныя сімвалы.

      Я забегла далёка наперад. Чаго я яшчэ чакала, калі вучылася ў школе?

      Пра першае каханне можна нават нічога не тлумачыць. Яно перапоўніла маё жыццё хісткім, нетрывалым сэнсам напружанага бясплённага чакання. Кожны дзень, з сёмага да дзесятага класа. Не ведаю, нават не ўяўляю, якім было б маё жыццё без гэтага пачуцця. Як мяркую, я стварыла яго наўмысна; больш за тое, гэта было СКАЧАТЬ