Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік) - Коллектив авторов страница 21

СКАЧАТЬ здарыцца яшчэ багата гісторыяў, бо ў Замку была процьма таямнічых мясцін. Але галоўным іхным заняткам былі штовечаровыя размовы. Як я ўжо казала, штовечар яны збіраліся ў троннай зале. Гэта была такая вялізарная зала, куды былі сцягнутыя ўсе троны, што былі ў Замку, агульным лікам сем штук. Хто і навошта іх туды сцягнуў – невядома. Яшчэ ў троннай зале быў камін памерам з добрую браму, які замкаўцы штовечар распальвалі. Святла ды цяпла было досыць усім.

      Насельнікі замку сядалі ў кола на падлозе (ну, натуральна, не на голую падлогу, у іх былі розныя дываны) ды вялі філасафічныя гутаркі, на якіх абмяркоўвалі глабальныя пытанні жыцця.

      Фата-Мантана запэўнівала ўсіх, што яе лялькі – жывыя, бо ім уласцівыя ўсе чалавечыя якасці. І ніхто не мог давесці ёй адваротнае – бракавала аргументаў.

      Трыстана пераконвала народ, што ўсе яе нешчаслівыя каханні маюць права на існаванне, бо яе пачуцці да ўяўных каханкаў самыя сапраўдныя. А народ пераконваў Трыстану, што яе пачуцці, хоць і сапраўдныя, але марныя.

      На абарону Трыстаны заўсёды падымалася Беладонна, і размова адразу пераходзіла ў рэчышча вызначэння паняткаў «каханне» ды «сэнс». «Ці можа быць сэнс без кахання альбо каханне без сэнсу?»

      Акварыус спрабаваў навучыць замкаўцаў слухаць ды разумець музыку і даводзіў, што ежа не ёсць сэнсам жыцця.

      Касіяпея пачынала ўсе прамовы аднолькава: «Што такое імгненне ў параўнанні з Вечнасцю? Тое самае!», а потым пераводзіла на тое, што кожны мусіць прайсці курс псіхааналітычных сеансаў.

      А-Гуру-Уок, грукаючы сваімі бразготкамі, казаў, што ён усё спазнаў ды заклікаў усіх увайсці ў Нірвану.

      Частка вечара абавязкова ахвяроўвалася на затыканне рота Анёлку, які пачынаў спяваць песенькі, а той вырываўся, бегаў па ўсёй зале ды крычаў:

      – Пакіньце ў спакоі шчаслівага чалавека!

      Паэт увесь час скардзіўся на творчы крызіс, прасіў падказаць яму сюжэты, зачытваў першыя радкі няствораных вершаў ды тужліва пазіраў у бок Музы. А тая толькі крывілася ды паўтарала: «Або крызіс у прыватным жыцці, або творчы крызіс!»

      Кароль у Выгнанні моўчкі кружляў па зале ды ўрэшце выцягваў з-пад каго-небудзь сваю згубленую карону.

      Браты-Блізняты Белы ды Чорны казалі ва ўнісон:

      «Нашым жыццём кіруе лёс, і нікуды ад яго не падзецца. А ўсё, што мы ствараем – гэта мана, ілюзія, эфемерыды. І каханне – мана, і дабро – мана, а зло – яго ўвогуле няма. А кожны з нас насамрэч не ён, а хто – увогуле невядома». І Белага заўжды ўхвалялі, казалі: «Як слушна! Які ён прадбачлівы!», затое Чорнага заўсёды дакаралі:

      «Які песіміст! Усё зганіў, нічога святога для яго няма!» Адважны Змагар ускокваў ды крычаў: «Я маю права!» і доўга пералічваў, на што менавіта ён мае права. Вынікала, што ўвогуле на ўсё.

      А Дзяўчынка з Мячыкам, выцягнутая на святло, грала нешта эпахальнае або на раялі, або на кантрабасе, а то і ўвогуле на барабанах Акварыуса, і, што цікава, заўжды трапляла ў агульны настрой.

      Такая ў іх была ідылія.

      Але СКАЧАТЬ