Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік) - Коллектив авторов страница 12

СКАЧАТЬ або чакаць аўтобуса? Прапусціць маршрутку, потым з вялікім шкадаваннем чакаць аўтобуса нумар чатыры, дачакацца, з пагардаю прапусціць ашалелы натоўп, зайсці апошняй і – хуценька! – шмыгануць на месца ля акна, каб усю дарогу не саступаць месца ніводнай бабе з вялікімі клункамі ды не глядзець убок п’яных мужыкоў.

      Я гляджу ў акно ўсю дарогу. На мосце цераз Сож мне карціць крыкнуць: «Глядзіце, дэльфіны!», але ж я адна, няма каму падтрымаць майго жарціка.

      На канцавым прыпынку я выходжу – вёска!

      Бабы з клункамі ды п’яныя мужыкі кіруюць налева. Не. Я туды не пайду! Мне – направа.

      Уздоўж дарогі – акуратны гаёк, а за ім – дагледжаная вулка, абсаджаная паабапал туямі. За пятнаццаць гадоў яны выраслі нібыта ў Ялце. А вось, паміж туямі, мая брамка – ледзь заўважная. Замест таго, каб адмыкаць яе ключом, я перакідваю цераз плот спачатку торбу, пасля – зірнуўшы навокал ды задзершы спадніцу – хуценька пераскокваю сама. Я заўжды лажу цераз плот – каб сцвердзіць бабулі, што яе замок – адна відочнасць.

      Сабака брэхам абвяшчае пра маё з’яўленне – зноўку не атрымалася зрабіць сюрпрызу. Я цалую бабулю, праходжу ў залу, улучаю тэлевізар ды завальваюся на канапу. Цяпер можна спакойна жыць далей.

      Я вельмі люблю свой вясковы побыт. Асабліва за тое, што вёскай ён амаль не пахне. Вёска – гэта, збольшага ў тэрытарыяльным сэнсе, звычайны прыватны дом за горадам. Дом з цэнтральным ацяпленнем ды газам. Лазенка з акном, з чорнай кафляй, прыбіральня – з блакітнай. Зала, кухня, спальня, другі паверх… Усё, як у горадзе. Амаль. З негарадскога я люблю веранду – суцэльныя вокны, драўляныя сцены ды паркет. Тут стаіць толькі пісьмовы стол ды швейная машынка «Зінгер». На верандзе я праводжу большую частку свайго вясковага жыцця – я тут чытаю кніжкі, паклаўшы ногі ўзімку – на батарэю, улетку – на падаконне.

      Вокны выходзяць у вялікі сад; яшчэ – уласна вясковае – ёсць агарод, лазня, дзве цяпліцы – таксама з цэнтральным ацяпленнем, ну і розныя гаспадарчыя пабудовы. З усялякіх гаспадарчых я больш за ўсё люблю гараж – на яго другім паверсе ёсць доўгі гаўбец, дзе я валяюся з ранку да вечара, чытаючы кніжкі ды раздражняючы суседзяў лайдацкім выглядам сярод кіпучае вясковае працы.

      Ну нарэшце, нарэшце я ў вёсцы! Пачынаецца мой сапраўдны адпачынак.

      Але, але. Шчыра кажучы, я сюды ўцякла. Я ўцякала з горада, як войска, пацярпеўшы паразу, уцякае з поля бітвы. Так мог Напалеон уцякаць – нібыта адыходзіць з горда паднятай галавою – з падпаленай Масквы. Так пацукі, першымі адчуўшы ваду, спешна пакідаюць карабель. Так птушкі адлятаюць у цёплыя краіны, не жадаючы прыстасоўвацца да новых умоў існавання.

      Я ўцякла з горада ў вёску, каб выратаваць сваё лета. Маё адзінае, непарушна МАЁ лета – яно так рэдка мне даецца, усяго толькі раз на год – маё лета трэба было ратаваць.

      Ад каго ці ад чаго – не ведаю нават, як сфармуляваць, – але лета пагражала папросту знікнуць.

      Ператварыцца ў чаканне.

      Безвыніковае чаканне. СКАЧАТЬ