Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік) - Коллектив авторов страница 13

СКАЧАТЬ бясспрэчна, назло мне. Яна была такая ніякая, што я палічыла за абразу чакаць нечага ад чалавека, які выбраў не мяне, а нешта невыразнае. Злезла з акна, апранулася, замкнула кватэру ды з’ехала да бацькоў на лецішча, дзе валялася на канапе, перачытваючы «Дванаццаць крэслаў», ды была ўся закаханая ў Астапа Бэндэра. Тут якраз пачаліся жнівеньскія дажджы, якія абвяшчалі канец лета. І, у дадатак, у горад вярнулася гарачая вада, якая абвяшчала пачатак восені. І трэба было выходзіць на працу, і ніякага Сярожу я ўжо не кахала.

      А лета было змарнаванае.

      І гэтае лета, маё цудоўнае лета, таксама пагражае ператварыцца ў чаканне.

      Калі я памру, на тым свеце я сустрэну чалавека, які вынайшаў тэлефон, ды выкажу яму набалелае.

      Рэч у тым, што я баюся тэлефонаў. Два дні таму, калі адбыўся гэты лёсавырашальны і летавызначальны званок, мая тэлефонафобія квітнела ды буяла ўсімі колерамі вясёлкі. Тэлефон абудзіў мяне ўранні і пасля так і званіў з кароткімі перапынкамі. Тэлефон, ха! – два тэлефоны, і было вельмі кранальна, калі яны пілікалі адначасова. Мае бацькі былі на лецішчы і лічылі сваім абавязкам штогадзінна цікавіцца маім здароўем, даючы каштоўныя парады наконт гатавання макаронаў. А калі мае бацькі з’язджаюць на лецішча, яны адразу становяцца патрэбнымі процьме народу. І брат з сястрою – таксама. А яшчэ мне тэлефанавалі з працы дахаты – гэта ж жах, гэта ж парушэнне маёй чалавечай недатыкальнасці! А яшчэ тэлефанавалі асабіста мне – розныя хлопчыкі, якія клікалі мяне на рэчку ці проста пагуляць. Ну, у крайнім выпадку, проста са мной паразмаўляць – калі ўжо на рэчку мне «халодна», а пагуляць – «не хочацца». О, божа, жах! Пачуўшы піліканне, я пачынала голасна лаяцца ды бегла, перакульваючы зэдлікі, да тэлефона, які папярэдне кінула невядома дзе.

      І вось я пабегла чарговы раз, гатовая кінуць слухаўку, калі гэта будзе нехта з тых, хто ўжо званіў сёння.

      – Алё!

      Піўлюм-піўлюм – ага, міжгорад, гэта Іра, дзякуй богу.

      – Алё!

      – Дзень добры. Ці можна Жэню?

      Так, мужчынскі голас. Я падумала, што гэта Вася, Ірчын бойфрэнд, і мелася ўжо адказаць: «Вася, ты? Ну што ты там з Ірай ужо зрабіў?» Дарэмна я так не зрабіла, трэ’ было…

      – Так! Я слухаю! – жорсткім голасам знерваванае сакратаркі.

      – Жэня? Здароў, гэта Сева.

      Сева? Сева… Ну нішто сабе… Се-е-е-ева… Ну-ну. Вось гэта навіна. Вось гэта ДЗІВА, я вам скажу! Рэч у тым, што Сева пакутаваў на такую самую тэлефонафобію, як і я, і ніколі нікому не тэлефанаваў. (Я сама, дарэчы, вельмі рэдка тэлефаную, і праз гэта пасварылася ўжо з некаторымі імпульсіўнымі асобамі.) А каб Сева сам патэлефанаваў, ды яшчэ каму – мне! – а мне ён апрыёры не мог тэлефанаваць, такія ўжо ў нас былі з ім стасункі. Дарэчы, ніякіх не было, мы і не тэлефанавалі адно адному, каб ні ў кога не ўзнікла пэўнасці, што нейкія стасункі ёсць.

      І вось ён мне тэлефануе. Ха. Ля-ля-ля, як жывеш, выдатна, а я вось еду СКАЧАТЬ