Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік) - Коллектив авторов страница 10

СКАЧАТЬ і дагэтуль не магу з яе выбрацца. Адбылося гэта менавіта ў той дзень сакавіка, калі горад паплыў у акіян расталага снегу і дажджоў. Вось і мяне знесла той плынню. Што рабіць – не ведаю… Махаю рукамі і крычу, але ніхто мяне не бачыць і не чуе, ніхто не ратуе. Калі б ведаць, што хутка прыйдзе Вясна, бачыць яе хоць здалёк, было б лягчэй. А яна, мабыць, такая ж, як і я, песімістка і ніколі ўжо не прыйдзе, не вернецца… Што з яе возьмеш?

      Я плачу ўвесь час. Плачу ад таго, што скончыліся ўсе грошы, што няма чаго апрануць (ды і няма куды), што ў дзяўчыны ў люстэрку прышчык на носе, што ў мяне дрэнныя адзнакі па хіміі (ды і не разумею я яе!), што няма каму патэлефанаваць, што няма натхнення і новых малюнкаў… Плачу аб тым, што планета тоне ў брудзе, што дзеткам дзесьці няма чаго есці, што ўсе наўкол па чарзе паміраюць… Плачу з-за дзвюхмоўя ў Беларусі!!!

      Маім блізкім не хочацца мяне слухаць, і таму я плачу ад таго, што ўсе вакол аглухлі. Магчыма, і аслеплі. Ах, як жа шкада іх усіх і, найперш, сябе!

      І мне хочацца крычаць і тупаць нагамі, біць посуд і рваць паперу. Дурныя і бессэнсоўныя памкненні, але ж… Лепш так, чым нерухома ляжаць і глядзець застылымі вачамі на сцяну, бачыць, як…

      Мой партрэт плача. Сумныя вочы, вусны, нават нос. Зніштожыць яго (на…)? Шкада: не стане яго, дык з кім жа я буду плакаць? Разам весялей. Ай, усё адно гэта бяздарны малюнак. Вось вазьму аловак і накрэмзаю ўсмешку, падмалюю бляск у вачах. Ха! Здаецца… так лепей. Вось дзіва! Так і пакінем. Панясу гэты партрэт на выставу. Не возьмуць? Дык тады павешу яго ў метро на самым бачным месцы. Людзі будуць ісці і дзівіцца на такую дурніцу. А раптам… і ён будзе ісці міма і заўважыць сярод натоўпу мае вочы, і тады… Так лепей…

      Тэлефануй. Ужо чакаю я.

* * *

      У цябе такія прыгожыя вочы…

      Мне хочацца выкалупнуць

      гэтае чорнае круглае семя,

      аблізаць яго і выплюнуць…

      Застанецца толькі льдзінка –

      Празрыстая і слізкая.

      Калі ты плачаш…

      Не плач больш ніколі, а то

      я не стрымаюся і зраблю гэта.

      Хіба мы выжывем?

      З. В. на дзень св. В.

      Кахання тут няма…

      Яна стаіць побач з табою і паліць. Хто ЯНА? Табе і самому цікава.

      Язык заблытаўся між зубоў, пакрыўдзіўся…

      Шэрыя людзі без твараў (і без твораў) нясуць у руках свае гумовыя і папяровыя сэрцы. Смех ды і толькі! Гэта ж няправільна – паказваць вось так усім свае сэрцы, ды яшчэ пісаць на іх «Я тебя люблю»! Нават сорамна за іх. Не магу больш трываць!..

      У тваіх руках сэрца не бачу. Я нідзе яго не бачу! Ау-у, ты дзе? Мае вочы (і я ўвогуле) не прызначаныя для таго, каб, зняўшы з цябе чорную вопратку, разадраць цела і разглядзець там тваё сэрца, гарачае і слізкае, што бясконца тухкае, б’ецца і захлынаецца, а ўсё прагне жыцця і славы.

      У вачах тваіх бачу маскітаў. Вось яны, гады! Хаця… для цябе яны не гады – каханкі.

      Я СКАЧАТЬ