Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакахай мяне, калі ласка… (зборнік) - Коллектив авторов страница 9

СКАЧАТЬ легендаў ды паданняў, кінакаталог 1993 года выдання, вершы Ленана з ягонымі малюнкамі ў перакладзе на чэшскую мову. Для сябе я выбрала энцыклапедыю коней. Ты набыў альбом з рэпрадукцыямі мастакоў, якія малявалі неба. Мы пакінулі Кірану кнігі з бібліятэкі нашай свядомасці, якія заўсёды насілі з сабой – раман Мілана Кундэры аб празе захавацца ў памяці пасля смерці, далікатны жыццяпіс эратычнасці мастацтва Джона Барта, кніга спасціжэння самога сябе Кена Кізі, даоская прыпавесць Джэка Керуака, казка пра гульню ў шахматы Уладзіміра Караткевіча, дзённік-Кама Сутра Чарлза Букоўскі, твор пра шматлікасць чалавечых абліччаў Германа Гесэ, даследаванне Тома Вулфа пра эксперыменты са свядомасцю, выдзьмутая скразняком праз фортку аповесць Генрыха Бёля, сатыра на брудны Парыж Генры Мілера, аўтабіяграфічная містыка пра змарнаваных часам Пітэра Хёга.

      Здарэнні

      Мы сядзелі на беразе, на кароткім пляжы, і размаўлялі пра тое, што падавалася нам дзіўным. Ты гуляўся з хвалямі, якія набягалі белымі карункамі, імкнучыся дастаць твае сляды, якія ты пакідаў усё далей і далей, завабліваючы марскую прахалоду на гарачы перадвячэрні пясок.

      Кіран ды Лорна распавялі, што некалькі месяцаў таму бачылі зграю нейкіх істотаў, здалёк у тумане не было бачна, хто гэта. Яны нібыта ішлі па вадзе, але на тым месцы, Кіран ды Лорна гэта дакладна ведалі, раней не было такой плыткай пярэспы. Яны вельмі здзівіліся, а калі спусціліся ўніз, каб паглядзець бліжэй, у моры нікога ўжо не было. Яны казалі, што і слядоў на пяску не знайшлі.

      Мы зразумелі гэтае сімвалічнае з’яўленне як знак: хоць нам вельмі добра было ў гэтым гасцінным доме на ўзбярэжжы, але трэба было працягваць нашы пошукі. Наступнаю раніцаю мы разбурылі свой самаробны дамок і, каб не крыўдзіць гаспадароў, накрэмзалі на пяску ліст да іх. У ім мы падрабязна напісалі гісторыю нашых пошукаў, падзякавалі за тое, што яны зрабілі для нас, а таксама пакінулі некалькі парадаў, як можна спасцігнуць неабходныя для жыцця майстэрствы: дыхаць пад вадой, чытаць будучыню па слядах на пяску, размаўляць з сабой з мінулага, разумець мову жывёлаў.

      Паступова мы абышлі ўсе суседнія мясціны, але, як правільна заўважылі Лорна і Кіран, тое, што мы шукаем, часта не пакідае ніякіх слядоў – толькі прадчуванне сваёй блізкасці. Найлепшым месцам нам падалося курортнае мястэчка, якое, нягледзячы на папулярнасць сярод турыстаў, захоўвала дзікаватыя куткі. Трэба было толькі адысці некалькі кіламетраў ад упарадкаваных мясцінаў адпачынку, а таксама ад невялікіх пясчаных пляжаў – і вакол цябе заставаліся толькі пашы ды стромкі скалісты бераг акіянскага заліва. Мы знайшлі маленькі маляўнічы схаваны ад нецікаўных людзей вадаспад з прэснай вадой і невялікую палоску камяністага нізкага берага. Недалёка ад гэтай райскай мясціны знайшлася таксама маленькая ўтульная пячора, у якую можна было трапіць толькі па вадзе… ці паветры.

      Ідучы сцежкай, абсаджанай суцэльным кустом ажыны, мы сустрэлі чалавека-авечку і спыталі ў яго напрамак. Ён прамармытаў СКАЧАТЬ