Название: Дзень Святого Патрыка
Автор: Ганна Севярынец
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7097-57-9
isbn:
Карацей, гэта быў Сямёнаў, якога нехта з запойных памагатых падабраў ля стадыёна «Дынама»: хлопцу трэба было пахмяліцца, а ў шапіках за вершы ўжо не налівалі.
– Вітанкі, дзяўчаткі! – Сямёнаў выкінуў ушыркі рукі і запеў нейкі цыркавы туш.
– Салют піянерам, – адгукнулася Марына, не падымаючы галавы. Яна добра бачыла Сямёнава, бо ўчора засынала якраз тварам да дзвярэй. У іншым выпадку яна б наўрад ці здолела павярнуцца.
– Кажуць, у вас тут даюць прытулак прагным і таленавітым?
– Такім – толькі выспятка! – горла, спруцянелае з ночы, адмаўлялася надаваць голасу грудны тэмбр і інфернальны тон.
– Тады я зайду, – пагадзіўся Сямёнаў і плюхнуўся на ложак побач з Марынай. – Во бурбалкі, я ведаю, яны табе зараз патрэбныя болей за ўсё, – і дастаў аднекуль паўбутэлькі ледзяной кокаколы.
Ужо толькі за гэтае яго варта было пакахаць.
Каханне і зубы ў маладых баляць аднолькава.
Пачынаецца ўсё раптоўна: толькі што ты быў чалавек-чалавекам, сядзеў на канапе, глядзеў у акно, пры наяўнасці вольнага часу калупаўся ў носе ці, згодна з патрабаваннем фразеалагізму, лічыў варон, і раптам – жа-а-а-ах! – і баліць. І так баліць, што дах зносіць, здаецца, зараз бы адчыніў вакно і скочыў бы ўніз, туды, куды падаюць, распрастаўшы крылы, вароны, якія ўбачылі на зялёнай траве крывавы кавалак мяса.
Ой, баліць, мамачка, сілы няма. І віруе, і рве, і падымае ўсё знутры, і ты імчыш рабіць хаця б што-небудзь: бачыць яго, дакранацца да кашулі, гістэрычна рагатаць над нясмешнымі ягонымі жарцікамі ці проста сядзець самотна на падаконніку, а ён мімаходзь запытаецца: «Ну што, малыш, засумавала?» – і тут ты павернешся да яго, а вочы такія глыбокія-глыбокія, і ў іх толькі цені ад чорных крылаў… І ты глытаеш анальгін, прыкладваеш да дзясны халоднае сала, завязваеш нітку вакол прыдалоння, а яно ўсё баліць і баліць, і баліць, і здаецца, няма такога доктара, які суцішыць гэтакі боль…
А ўначы ты не здолееш спаць і пойдзеш бадзяцца па калідорах студэнцкага інтэрната, і ля кожных дзвярэй будзе табе холадна, а ля адных – спякотна, і ты станеш свідраваць іх позіркам, зусім як свідруе ў галаве невыносны зубны боль, і ад такога свідравання чэрці вылезуць з пекла, але ж толькі не ён, хаця што яму каштуе выйсці дасмаліць пакінуты СКАЧАТЬ