Маска Чырвонае Смерці (зборнік). Эдгар Алан По
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Маска Чырвонае Смерці (зборнік) - Эдгар Алан По страница 28

СКАЧАТЬ і матэматыкі. Раскіданыя ўпоперак і ўздоўж, у кабінеце ў бясконцым беспарадку месціліся незлічоныя парты і лавы – чорныя, старыя, струхлелыя, заваленыя зашмальцаванымі кнігамі і настолькі спярэшчаныя літарамі ініцыялаў і поўнымі імёнамі, гратэскавымі выявамі ды іншымі слядамі сцізорыка, што цалкам страцілі першапачатковы выгляд і даўно чакалі замены. У адным канцы класа стаяла вялізнае вядро, у іншым – аграмадных памераў гадзіннік.

      Аточаны вялізнымі мурамі гэтай прэстыжнай установы, я правёў без усялякай стомы ці агіды трэція пяць гадоў майго жыцця. Багатае дзіцячае ўяўленне не патрабуе дзеля забавы віру падзеяў, і, безумоўна, маркотная манатоннасць навучання выклікала моцнае хваляванне, якое пасля, у познім юнацтве, я атрымліваў выключна ад раскошы, а яшчэ пасталеўшы – ад злачынстваў. Аднак я мушу верыць, што пачатак духоўнага развіцця быў у чымсьці незвычайны – больш за тое, эксцэнтрычны. У большасці людзей падзеі ранніх гадоў жыцця рэдка пакідаюць яскравыя ўспаміны да сталасці. Яны толькі шэры цень – слабая і цьмяная згадка: расплывістыя і невыразныя радасці і прывідныя жахі. У мяне ўсё інакш. Яшчэ ў дзяцінстве я адчуваў так па-даросламу, што і цяпер мая памяць захавала адбіткі ўспамінаў – такіх выразных, глыбокіх і трывалых, нібы надпісы на карфагенскіх медалях.

      Але з пункту гледжання большасці тут амаль няма чаго згадваць. Ранішні пад’ём і вечаровы адбой; зубрэнні і чытанні на памяць; скарочаны дзень і суботні шпацыр; пляцоўка для гульняў з яе спрэчкамі, забавамі, інтрыгамі – усё гэта з дапамогай нейкіх даўно забытых духоўных чараў зацягвала ў бездань адчуванняў, у свет, багаты на падзеі, у вір разнастайных эмоцый, хваляванняў самых жарсных і ўзрушальных. Oh, le bon temps, que ce siècle de fer![15]

      Напраўду, палкасць, узнёсласць і ўладарнасць майго характару хутка вылучылі мяне сярод аднакашнікаў і паступова, паводле натуральнай іерархіі, далі мне ўплыў на ўсіх, нават крыху старэйшых за мяне – за адным выключэннем. Яно ўвасобілася ў постаці аднаго з вучняў, які, хоць і не быў мне сваяком, меў такое ж імя і такое ж прозвішча, як у мяне, – выпадак, заўважу, малавызначальны, бо, пры ўсім маім высакародным паходжанні, маё прозвішча было дастаткова распаўсюджаным і спрадвек належала нават простаму люду. Таму ў гэтым аповедзе я назваў сябе Вільямам Вільсанам – прыдуманым імем, якое не надта розніцца з сапраўдным. Мой цёзка быў адзіным з тых, з кім, як тады казалі, мы вадзіліся, і ён дазваляў сабе супернічаць са мной у навучанні, у спорце, у сутычках на пляцоўцы для гульняў, не давяраў на людзях майму слову і не падпарадкоўваўся майму ўплыву – больш за тое, быў перашкодай у любой праяве майго капрызнага дэспатызму. Калі на свеце і існуе найвышэйшая і неабмежаваная тыранія, то гэта тыранія мацнейшых духам над слабейшымі ў юнацкіх кампаніях.

      Бунт Вільсана быў для мяне прычынай вялікіх пакутаў: нягледзячы на выклік і браваду, з якімі я паводзіўся з ім на людзях, я ўсё ж разумеў, што баюся яго, бо не магу прыняць роўнасць між намі, якое СКАЧАТЬ



<p>15</p>

Прыўкрасны час, жалезнае стагоддзе!* (фр.).