Маска Чырвонае Смерці (зборнік). Эдгар Алан По
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Маска Чырвонае Смерці (зборнік) - Эдгар Алан По страница 14

СКАЧАТЬ дэталі малюнка давалі адчуць, што гэты склеп ляжыць вельмі глыбока пад зямлёю. Ніводнага выхаду не было відаць на ўсёй неагляднай яго прасторы, не было ніводнай паходні ці яшчэ якой-кольвек штучнай крыніцы святла. Тым не менш мноства яркіх прамянёў залівала ўвесь склеп, поўнячы яго дзіўным жудасным ззяннем.

      Я толькі што згадваў пра хваравітасць слыхавога нерва, якая любую музыку рабіла для пакутніка невыноснай, за выняткам гучання некаторых струнных інструментаў. Магчыма, вузкая сфера, якою ён абмежаваў сябе, – гітара – у значнай ступені абумовіла фантастычнасць ягонага грання. Але нечуваную лёгкасць яго імправізацыяў гэтым патлумачыць немагчыма. Неўтаймоўныя фантазіі, выказаныя і ў гуках, і ў словах (зрэдку ён суправаджаў музыку вершаванымі экспромтамі), мусілі быць – і былі – вынікам напружанай разумовай засяроджанасці, якую, як я ўжо казаў, можна было назіраць толькі ў асаблівыя моманты найвышэйшай, штучна выкліканай экзальтацыі. Словы адной з такіх рапсодыяў я лёгка запомніў. Магчыма, яе выкананне так моцна ўразіла мяне, бо акурат тады я, зразумеўшы яе найглыбейшы схаваны сэнс, упершыню выразна адчуў: Ашэр цалкам усведамляе, што трон яго высокага розуму пахіснуўся. Верш, які называўся «Закляты замак», гучаў прыблізна, а магчыма, і дакладна так:

      У даліне, дзе ўрачысты

      Хваласпеў-харал гучаў,

      Маляўнічы й прамяністы

      Замак велічна паўстаў.

      Розуму была там воля

      Над усім, І не асланяў ніколі

      Лепшых земляў серафім.

      Гордых вымпелаў палотны

      Замкавы вянчалі дах

      (Дзень згубіўся той зіхотны У вяках).

      Там ветрык лёгкі над мурамі

      Шукаў забаў —

      Сабе, гуляючы сцягамі,

      Няўлоўны водар забіраў.

      Хто ішоў праз дол спагадны,

      Бачыў – там агонь не цьмеў —

      Духаў танец пад суладны,

      Меладычны лютняў спеў.

      Там, у велічнай паставе,

      Сын каралёў,

      На троне ў асляпляльнай славе

      Сядзеў уладца тых краёў.

      Рубіны й перлы сноп праменняў

      Слалі з замкавых дзвярэй,

      З іх струменіў і струменіў,

      І іскрыўся ўсё мацней

      Хор галасоў; дзівоснай сілы

      Яны былі, Іх песня караля хваліла —

      Не будзе лепшай на зямлі.

      Ды змрочны дэман, скруха злая

      Яго пазбавіла стальца.

      О, плачце, бо яго адчаю

      Ужо не прычакаць канца,

      І слава болей не паўстане —

      Бліскучы шчыт;

      Яна – няяснае паданне,

      Што адышло ў нябыт.

      І хто пабачыць у трымценні

      Чырвонае святло ў акне,

      Дзе так бязладна скачуць цені, —

      Той спешна замак абміне.

      Імкнецца вонкі жах суцэльны —

      Пачвараў плынь жывая.

      Там можна рогат чуць пякельны,

      А ўсмешак – не бывае.

      Я СКАЧАТЬ