Название: Маска Чырвонае Смерці (зборнік)
Автор: Эдгар Алан По
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная классика
Серия: Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”
isbn: 978-985-90386-8-6
isbn:
Я не мог не падумаць пра дзіўныя абрады, апісаныя ў гэтай кнізе, і іх магчымы ўплыў на хворага, калі аднаго вечара, каротка паведаміўшы мне, што лэдзі Мадэліны больш няма, ён сказаў пра свой намер на два тыдні (да канчатковага пахавання) пакласці яе цела ў адзін са шматлікіх склепаў пад цэнтральнаю часткай будынка. Аднак прычына, якою ён патлумачыў мне свой незвычайны ўчынак, была такая, што я не наважыўся спрачацца. Зрабіць гэта ён вырашыў зважаючы (так ён мне сказаў) на незвычайную яе хваробу, некаторыя настойлівыя і неадчэпныя роспыты яе дактароў, а таксама на тое, што сямейныя могілкі былі далёка і ў адкрытым месцы. Не буду адмаўляць: згадаўшы змрочны выгляд доктара, якога я сустрэў на лесвіцы ў дзень прыезду, я не захацеў пярэчыць намеру, што падаўся мне, зрэшты, бяскрыўднай і цалкам натуральнай абачлівасцю.
Па просьбе Ашэра я сам дапамагаў яму ў падрыхтоўцы часовага пахавання. Мы ўдвух паклалі цела ў труну і аднеслі яе ў склеп, маленькі, сыры, які не прапускаў ніякага святла. Яго так доўга не адчынялі, што нашыя паходні, напалову згаслыя ў цяжкім паветры, не далі нам шмат разгледзець. Ён ляжаў глыбока пад зямлёю, акурат пад той часткай будынка, дзе была мая спачывальня. Відавочна, у далёкую феадальную эпоху ён выконваў найнепрывабнейшую ролю турмы ў данжоне, а пазней – сховішча, куды складалі порах або іншыя лёгкаўзгаральныя рэчывы, бо частка падлогі і ўвесь скляпеністы калідор, па якім мы прайшлі, былі старанна абабітыя меддзю. Цяжкія жалезныя дзверы былі ўмацаваныя гэткім жа чынам. Праз сваю неймаверную вагу яны жахліва скрыгаталі, паварочваючыся на завесах.
Паклаўшы нашую сумную ношу на драўляны насціл у гэтым жытле жаху, мы крыху адсунулі яшчэ не замацаванае века труны і паглядзелі на твар той, што ў ёй ляжала. Надзвычайнае падабенства брата й сястры тады ўпершыню забрала маю ўвагу, і Ашэр, адгадаўшы, мабыць, мае думкі, прамармытаў некалькі словаў, з якіх я зразумеў, што яны са спачылаю блізняты і што паміж імі заўсёды існавала амаль неспасцігальная сувязь. Зрэшты, нашыя позіркі ненадоўга спыніліся на мёртвай, бо глядзець на яе без трымцення мы не маглі. Немач, што звяла яе ў магілу ў росквіце гадоў, пакінула, як звычайна бывае пры каталепсіі, слабое падабенства румянцу на яе твары й грудзях і тую дзіўна застылую ўсмешку на вуснах, што так жахае ў нябожчыках. Мы прыкруцілі века і, замкнуўшы жалезныя дзверы, з цяжкасцю пакрочылі ў ненашмат менш змрочныя пакоі наверсе.
А праз некалькі дзён, поўных глыбокае скрухі, характар разумовага расстройства майго сябра заўважна змяніўся. Ягоная звычайная манера паводзіцца знікла. Штодзённыя заняткі былі закінутыя і забытыя. Ён бязмэтна блукаў з пакоя ў пакой, то тут, то там былі чуваць ягоныя хуткія, няроўныя крокі. Бледнасць ягонага твару зрабілася, калі гэта магчыма, яшчэ жахлівейшаю, аднак бляск ягоных вачэй згас цалкам. Калісьці ягоны голас гучаў глуха, але не цяпер. Што б ён ні казаў, ва ўсім чулася неймавернае трымценне, быццам народжанае СКАЧАТЬ
11
Парадак службаў па памерлых для хору магунцкай царквы (лац.).