Название: Надбярэзінцы
Автор: Фларыян Чарнышэвіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-14-8
isbn:
Адыходзячы, «акопнікі» развіталіся з роднымі. Маткі плакалі як па рэзервістах, якіх выпраўлялі на вайну, а бацькі бласлаўлялі. Хлопцы і дзяўчаты абавязкова хацелі ісці ўсе разам і, чакаючы то аднаго, то другую, спазніліся амаль на цэлы дзень.
У Лошы, вызначанай зборным пунктам аж для дзвюх валасцей, людзей было як маку. На шырыню вярсты луг па абодва бакі дарогі і прылеглая да яго з усходу дуброва стракацелі каляровымі хусткамі, фуражкамі, вышыванымі кашулямі, світкамі і паясамі, нібыта бялыніцкі адпуст. Але працы ніхто яшчэ ў вочы не бачыў – уздоўж ракі толькі праводзілі замеры. Чуткі пра катаванні, што чакаюць на беразе, не пацвердзіліся. Казакоў не было зусім, а сапёры, якія мусілі кіраваць работамі, ставіліся да людзей вельмі лагодна, а на пытанні, ці будуць біць нагайкамі, смяяліся з мужыцкай наіўнасці:
– Ды ці ж мы германцы, каб сваіх мучыць? Калі фронт затрымаюць на цяперашняй лініі, у вас будзе тут з намі адпачынак і добры заробак. Вы што, расійскіх казённых работ не бачылі?
Цэлых пяць дзён рабілі замеры, пазначалі лінію, абсталёўвалі разніцу, пякарню, звозілі рыдлёўкі і кіркі. Стаяла пагода, і людзі насалоджваліся адпачынкам. Старыя адлежваліся ў цені дубоў, руская моладзь табунамі цягалася па лузе і спявала куплет новай песні, што прыляцела з фронту:
Бельгія, Бельгія, жаль мне цібя —
П’яныя германцы разбілі цібя.
З найбліжэйшых вёсак нацягалі гармонікаў, скрыпак, цымбалаў, барабанаў і ладзілі танцавальныя забавы.
Смалерчукі, як і іншыя польскія грамадкі, размясціліся ў дуброве і трымаліся асобна, не беручы ўдзелу ў рускіх шумных спевах і забаўках.
На шосты дзень увесь гэты натоўп пачалі разбіваць на арцелі, прыстаўляючы да іх двух сапёраў і размяшчаючы ўздоўж Бярэзіны.
Казік пайшоў да сяржанта, які размяркоўваў людзей, і ад імя смалярскай грамады папрасіў, каб іх усіх пакінулі ў адной польскай арцелі.
– А шмат вас? – спытаў сяржант.
– З нашай вёскі трыццаць дзве душы, а з усімі астатнімі палякамі, што тут побач з намі, больш за шэсцьдзесят будзе.
– Добра, збярыцеся ўсе разам, я да вас зараз падыду. Як называецца ваша вёска?
– Смалярня.
Казік вярнуўся з добрай навіной: польская арцель са смалерчукоў, ямчанаў, палянцаў і хутаран будзе, і перапісаў усіх па прозвішчах.
Праз паўтары гадзіны сяржанта змяніў узводны, і Казік уручыў яму падрыхтаваны спіс.
– Што, рабяты, хочаце разам работаць? – спытаў узводны.
– Хочам! Хочам, гаспадзін узводны! – хорам адказалі палякі.
– Добра. Тады выбірайце старасту. Хто тут самы граматны? Наверна, вы? – звярнуўся ён да Казіка.
– Я самы граматны па-руску! – выскачыў Ясь Ладан.
– Не, лепш Казіка! Казіка хочам СКАЧАТЬ