Название: Брыгадны генерал (зборнік)
Автор: Кастусь Травень
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-24-7
isbn:
– Так, так, Стах. Дзівосныя, чароўныя дні, як хутка прамчалі-прабеглі яны…, – збянтэжана мармытаў Віктар Мухабой.
Запозненага госця запрасілі да абноўленага стала. Бахановіч сам частаваўся гарбатай з лекавых траў, да позняга госця звяртаўся стрымана, хаця і надзвычай прыхільна, і зараз цёпла і проста прамовіў:
– Мы тут, Віктар, ужо секанулі, і ты выпі. За юнацтва.… Як ваенны чалавек, Віктар Мухабой цікавіўся сучаснымі ваеннымі канфліктамі, і пасля першай чаркі запытаўся ў Бахановіча.
– Як там, на поўдні?
Цень змроку паклаўся на загарэлы твар Стаха, ён зірнуў на Віктара пранізлівым позіркам і стрымана зазначыў:
– Кепска. Учарашнія грамадзяне краіны праліваюць сваю кроў за чужыя інтарэсы.
– Скажы, Стах, людзі кажуць, што ты стаў генералам? Як часта бывае ў людзей выхаваных ў савецка-расейскай ментальнасьці, Віктар Мухабой перайшоў мяжу стасункаў між мужчынамі. Бахановіч гэта адразу адчуў, бо шмат год пражыў на Каўказе, дзе ўзважваюць кожнае сваё і чужое слова, не пераступаюць меру адносін і пільна вартуюць уласную годнасць.
– На Каўказе стаць генералам проста. Купіў сабе штаны з лампасамі ды мундур з генеральскімі пагонамі – і ўжо генерал.
Віктар Мухабой не вытрымаў вясёлага і ўсмешлівага позірку, збянтэжана адвёў свае вочы ў бок. Яму здалося, што Стах здагадваецца пра даручэнне ваенкама Юрчанкі. Яму муляў на грудзіне мініятурны магнітафон, які ён уключыў перад самымі веснічкамі. Запіс размовы мог быць вырашальным для лёсу Бахановіча, але казацкі палкоўнік гэта не вельмі ясна разумеў. Віктар Мухабой думаў, што гэта, як заўсёды, быў звычайны збор звестак пра асобу, без чаго, як ён разумеў, любое сучаснае грамадства не магло ўстойліва існаваць…
Уважліва разглядаючы палкоўніка, Стах спакойна дадаў, адразу пацэліўшы ў самае сэрца Мухабоя.
– Хочаш, Віктор, я табе падарую генеральскія штаны з лампасамі?
– Ты што? Гэта ж стаць самазванцам?
– Тады трэба ехаць туды, дзе грукоча вайна, там можна хутка стаць сапраўдным генералам?
– Каб была магчымасьць, я падумаў бы … і паехаў бы…
Бахановіч пазіраў на Мухабоя з журбой, ён усё разумеў у жыцці новаспечанага казака і зараз ягоныя адчуванні-думкі рухаліся ў накірунку, што яму рабіць з гэтым савецкім вайскоўцам-казаком, каб не сапсаваць з ім стасункі ў будучыні.
«…Зараз Мухабой, канечне, нейтральны чалавек, хістаецца на самай мяжы жыцця, шукае, да каго далучыцца, каму сесьці на хвост. «Казакі» – гэта тыя самыя «брыгады», гуртаванне ўсіх тых, хто не знайшоў сябе ў сучасных варунках, і якіх можна ў далейшым скарыстаць у патрэбны момант у якасьці масоўкі нейкай палітычнай сілай. Калі сёння Віктара Мухабоя не падтрымаць, ён стане ў шэрагі яго ворагаў і, мабыць, ворагаў суверэннай краіны. СКАЧАТЬ