Брыгадны генерал (зборнік). Кастусь Травень
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Брыгадны генерал (зборнік) - Кастусь Травень страница 9

СКАЧАТЬ вызначыць, што з ім рабіць.

      Ён адагнаў ад сябе гэтыя не вельмі прыемныя думкі, каб вярнуцца ў шчаслівыя і трагічныя ўспаміны сваёй маладосьці.

      …Некалі, тут, ён сустрэў сваю каханую, калісьці яны гулялі па гэтых вечаровых вуліцах, тут прайшло юнацтва і шчаслівая маладосьць, нарадзіліся іхнія дзеці…

      …Купіўшы кветак на рынку, Стах паехаў на Белагорскія могілкі, і там на высокім беразе доўга сядзеў каля магілы Наталі, выціраючы слёзы і ўглядаючыся ў бязмежную зеляніну дняпроўскіх паплавоў, дзе-нідзе прасечаную дзівоснаю сінню разліва…

      У абед нарэшце ён пад’ехаў да бацькоўскай хаты. Каля дому яго чакала святочная сустрэча, арганізаваная ягоным увішным памочнікам па даручэннях Піткевічам. Каля блакітных веснічак бацька Пятрок і маці Алёна, па святочнаму апранутыя, стаялі з запрошанымі суседзямі, сваякамі, выпадковыя мінакі тоўпіліся ля плоту.

      Памочнік адчыніў дзверцы легкавіка, з іх вылез загарэлы, святочны Стах Бахановіч. Музыкі грымнулі прывітальны марш, тутэйшы кіраўнік аркестра Барыс Зарэцкі ўзнёсла махаў дырыжорскай палачкай. Ад урачыстай музыкі і нечаканай сустрэчы захваляваліся і заплакалі прысутныя.

      Нават выпадковы мінак – Міша Злацін, з некаторага часу прынцыпова непітушчы абарыген з Вільні,[12] што крочыў з рынку па Пралетарскай дадому і, убачыўшы натоўп, падумаў, што некага будуць хаваць, – нават гэты артадокс савецкага ладу жыцця расчулена зашморгаў носам.

      – Родныя мае бацька і маці, вось я праз дзесяць год вярнуўся дадому, жывы і здаровы! Дайце я вас пацалую.

      Стах Бахановіч пацалаваў маці, потым бацьку, а затым пайшоў па колу ціснуць рукі суседзям, суседкам, маладзіцам. Маладзіц ён пяшчотна гладзіў па плячах і шчыра цалаваў у абедзьве шчакі, а некаторых ў самыя пякучыя і трапяткія вусны. Расцалаваўшы ўсіх і моцна ўсхваляваўшы маладых кабет, ён узважана загаманіў:

      – Помню, помню! Усіх помню! У цяжкія моманты, у далёкіх краёх заўсёды помніў усіх сваіх землякоў-быхаўцаў.

      Як бывае ў любой тусоўцы між палкімі і рамантычнымі, што загараюцца ад першых ўзнёслых слоў, тут прысутнічалі тыя самыя тутэйшыя сціплыя быхаўцы, што ніколі не ловяцца на аніякія самыя ліслівыя словы, якія нікому не верылі і раней, і тым больш не вераць у цяперашні час. Мабыць, яшчэ з старадаўніх часоў, калі маскалі ашукалі тутэйшых падчас трэцяй аблогі Быхаўскай крэпасці,[13] вось з тых часоў узнік і захаваўся да сённяшняга часу гэты недавер.

      Перабудова вялікай дзяржавы, а потым уласныя грошы, што прапалі на ашчадных кніжках, умацавала іх скептыцызм. Вось і цяпер некаторыя прысутныя мужчыны, з тых, хто пільна ўзіраўся і шмат бачыў, мінакі, суседзі і нават сваякі, недаверліва пазіралі на Стаха. Хвёдар Рудкоўскі – тутэйшы рыбак-браканьер, кантрабандыст, аб нечым шаптаўся з асцярожным Міхасём Злаціным. Адсутнасьць генеральскай формы найбольш уздзейнічала на свядомасьць месцічаў, гэта быў той козыр, які дазваляў валадарыць СКАЧАТЬ



<p>12</p>

Вільня – Віленская вуліца ў Старым Быхаве.

<p>13</p>

Аблога Быхаўскай крэпасці пад час 1659 года, калі маскоўцы не выканалі заключанай дамовы з быхаўцамі і «увесь люд у горадзе быў высечаны пад корань». Згодна «Магілёўскай хронікі» Трахіма Сурты і Юры Трубніцкага.