Брыгадны генерал (зборнік). Кастусь Травень
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Брыгадны генерал (зборнік) - Кастусь Травень страница 15

СКАЧАТЬ назад часцінка гэтага жыцця, яно ўжо не належала яму і, гледзячы на тых, хто пайшоў, ён зайздросціў і ўжо вагаўся. Да Вені вярнуліся яго мінулыя сумненні і два супрацьлеглыя жаданні: пайсьці ці застацца? Вярнуцца ізноў да гурта! Зрабіць усяго два крокі – і шыхт ізноў прыме яго ў свае шэрагі, ён ізноў будзе з гэтай бестурботнай і вясёлай тусоўкай. Яны дойдуць да Горацкага чыгуначнага вакзала, сядуць у цягнік і паедуць у Менск. Ён ўявіў сабе гэты момант, нібы ўжо сядзеў у вагоне цягніка. Там будзе цёпла і весела, і ніякія сумненні не будуць мітрэнжыць яго душу.

      Альбо паслухацца тога ледзь чутнага адчування, што клікала яго: звярнуць на прасёлкаваю дарогу, ізноў апынуцца ў гэтым снежна-белым сусвеце палёў, лясоў і вёсак?

      Ягоны бацькоўскі дом знаходзіўся за добрую сотню кіламетраў ад Горак, і ён вырашыў на лыжах дабірацца дадому самастойна. Некалі Амундсен, знакаміты нарвежскі даследчык Арктыкі і Антарктыкі, у юнацтве таксама рабіў свае першыя вандроўкі на іртах па снежных плато Нарвегіі. Чаму ён, Веня Давідовіч, ня можа зрабіць тое самае? Прабегчы ад Горак да Старога Быхава нейкую сотню кіламетраў?

      Ён адчуваў, што павінен зараз павярнуць і пайсьці адзін сваёю сцяжынай. У гэтым бестурботным асяродку хлопцаў і дзяўчат ён вычарпаў сябе і нічога новага сцвердзіць ня здолее. Больш адважныя, моцныя, рухавыя дамінантныя самцы затруць яго, зусім не вагаючыся пры гэтым. Яны ўжо сталі адціраць яго на ўзбочыну, яшчэ крыху – і гэтая дзяўчына з зялёна-бурштынавымі вачыма расчаруецца ў ім. Тады, калі ён бег уперадзе гурта, пракладаў лыжню, ён прыносіў карысьць, хоць неяк вызначаў сябе сярод іншых. Але гэтае працяглае свята, дасягнутая мэта пачынала непакоіць яго. Зноў яны будуць весяліцца, спяваць, жартаваць, граць на гітары і баяне – і тым самым запалоньваць прастору і час, пакінуўшы яму месца гледача. Плынь гэтага жыцця прыцягвала і не пакідала часу для самастойных роздумаў ці пошуку ўласных алгарытмаў.

      Веня належаў да прыхаванага і шматлікага пласта няўпэўненых людзей. Ён штосьці ведаў, але нічога не ўмеў. Гэта няўменне і нараджала няўпэўненасьць. Веды былі чужым і таму невядомым досьведам. А свайго досьведу, пражыўшы 19 год на зямной кулі, ён ня меў. Веня ня ўмеў прыгожа танчыць і спяваць, добра граць на гітары, не ўмеў цалавацца, не ўмеў заляцацца да дзяўчат. Ён не ўмеў пры неабходнасьці пастаяць за сябе, даць па чужым твары, не ўмеў тысячы іншых патрэбных і карысных для маладога чалавека спраў. Яго мінулае не давала ніякіх падстаў моцна верыць у сябе, у свой розум, свой характар, што ў любой жыццёвай сытуацыіі ён знойдзе неабходнае рашэнне, дасягне поспеху, стане пераможцам.

      Панятак «пераможца» быў яму невядомы. Дабрыня і справядлівасьць здаваліся вышэйшымі каштоўнасцямі жыцця і выключалі магчымасьць існавання «пераможцы», бо калі існуе «пераможца» – гэта значыць, што ёсьць той, хто атрымаў «паразу». Верагоднасьць існавання «прайграўшага» было несправядліва, бо аўтаматычна дазваляла магчымасьць існавання «зла». Веня верыў, што справядлівасьць дасягнула канчатковай і поўнай перамогі.

СКАЧАТЬ