Брыгадны генерал (зборнік). Кастусь Травень
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Брыгадны генерал (зборнік) - Кастусь Травень страница 7

СКАЧАТЬ суверэннай рэспублікі. Тчк. Жадаю поспеху. Тчк. Щаслівага путі. Тчк. Генерал Бадаев. Тчк.»

      І хітра ўсміхнуўся сваім думкам, як спрытна ён замуціў падзеі для стратэгаў з расейскага генштаба. «Няхай цяпер думаюць, мяркуюць, аналізуюць, прыдумляюць… Хаця страціць такога кемлівага і разваротлівага прараба шкада. Зарабіў ён на будоўлі і нафтавых свідравінах някепска, але цяпер, шайтан, палічыў за лепшае зліняць…»

      Тут генерал Бадаеў моцна задумаўся, ўспомніўшы словы брыгаднага генерала, некалі, прамоўленыя яму: «Падзеі? Падзеі пойдуць, як ішлі 150 год назад.»

      На пытанне Бадаева: «Што ж рабіць?» Бахановіч змрочна шапнуў яму на вуха: «Схавацца сярод мёртвых!»

      Ужо тады ў глыбіні душы Стах адчуваў, што лепш за ўсё не ўдзельнічаць у чужых войнах, быць генералам мірнага часу, і таму навастрыў свой розум дадому, у сваю суверэнную краіну.

      ІV

      Між тым ягоны начны манеўр да грузінскай ці то азербайджанскай мяжы ўжо вывучалі ў замежных генеральных штабах. Расейскія генералы генштаба з раніцы тоўпіліся каля галоўнай мапы Каўказскага рэгіёну, рухавыя палкоўнікі сінімі алоўкамі крэслілі гострыя стрэлы адыходу брыгады Бахановіча.

      – Блестяшчий маневр бригадного генерала! – увесь час чулася з натоўпу генштабістаў.

      Пройдуць гады, і ўжо іншыя гераічныя манёўры будуць параўноўваць з гэтым іхнім уцёкам ад вайны:

      – Кстати, бросок наших десантников к аэродрому в Приштине[10] в чём-то очень похож на рейд бригадного генерала Бахановича на Кавказе, – будуць прамаўляць праз некалькі гадоў высокія чыны ў расейскім генштабе, і штабісты, стратэгі і маніпулятары глыбокадумна заківаюць сваімі мудрагелістымі галовамі.

      Цяпер генералы былі задаволены, і кожны ўжо прыкідваў, як лепш прысабечыць сваю асобу да гэтай станоўчай падзеі пры дакладзе Вярхоўнаму Галоўнакамандуючаму. ФСБ рыхтавала свой разгляд манёўра, Генштаб свой, але абедзьве службы дамовіліся не супярэчыць і рыхтавалі агульны спіс тых, каго трэба было ўзнагародзіць высокім дзяржаўным медалём ці ордэнам. Дэшыфравальшчыкі з пакутай ламалі глузды над патаемным сэнсам тэлеграмы Бадаева. Па меркаванні прафесіяналаў і аналітыкаў – сэнс мелі некалькі версій…

      За акіянам, у знакамітым Пентагоне, таксама разглядалі гэты «бліскучы манёўр», але адзнакі былі больш стрыманыя і прагматычныя. «… як і чакалася, брыгада генерала Бахановіча не прыме ўдзелу ў баявых дзеяннях. Генерал Бадаеў не здолеў раззброіць вайсковае злучэнне…».

      Вось гэтак, нібыта дробны чалавек, яшчэ нядаўна брыгадзір шабашнікаў, трапіў у базу звестак расейскага генштаба, Пентагона, ЦРУ, ФСБ і нават у даклад Вярхоўнаму Галоўнакамандуючаму. Звычайны памяркоўны ліцвін, ён нават і не ведаў, што пра яго знаюць так высока і вывучаюць так глыбока. Глыбока, бо спецслужбы супрацьлеглых краін ужо збіралі звесткі пра жыццёвы шлях брыгаднага генерала…

      …Пераехаўшы СКАЧАТЬ



<p>10</p>

«…в Приштине» – адміністратыўны цэнтр у Сербіі.