Название: Брыгадны генерал (зборнік)
Автор: Кастусь Травень
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-24-7
isbn:
Такім чынам, брыгадны генерал атрымаў першую тактычную перамогу над непасрэдным сваім кіраўніком. Ён заклаў глыбока ў падсвядомасьць Бадаева няўпэўненасьць перад дамінуючым інтэлектам Стаха.
Аднойчы, калі брыгадны генерал прывёз чарговы грашовы падатак Бадаеву, той пад добры настрой запрасіў яго на кубачак зялёнай гарбаты, а потым нечакана запытаў:
– Вось ты, кунак, рускі чалавек. Скажы, як пойдуць далей падзеі?
– Кунак, я ліцвін! Калі чытаў уважліва «Хаджы-Мурата» Ільва Талстога, то мог звярнуць увагу, што і 150 год назад, калі маскавіты ваявалі на Каўказе, – Стах азірнуў стол, дзе тутэйшыя аўтарытэты і аксакалы пільна слухалі і ўважліва пазіралі, зазначыў: – у іх быў яшчэ адзін галаўны боль: чарговае паўстанне ліцвінаў на тэрыторыіі Вялікага Княства Літоўскага. Дарэчы, яны павесілі тады нашага правадыра, а мы ў адказ падарвалі іхняга імператара.[7]
Бадаеў і ягоныя аксакалы з павагай зірнулі на брыгаднага генерала. Той глынуў з кубачка зялёнай гарбаты і змрочна дадаў:
– А падзеі? Падзеі пойдуць, як ішлі 150 год назад…
Узняўшыся на новую камандную вышыню, Стах пачаў трымацца адпаведна, як генерал. Той-сёй з блізкіх сяброў выказаў яму сваю крыўду, нібыта ён адрываецца ад грамады. На што ён цьвёрда запярэчыў амбітнаму суразмоўцу, нетутэйшаму Руслану з Тамбова:
– Калі я стаў генералам, то і павінен трымацца як генерал. Інакш суседзі, тутэйшыя аксакалы і кунакі, не зразумеюць. Страціць генеральскі аўтарытэт – азначае страціць усё: будоўлі, заробкі, нафтавыя свідравіны…
Патлумачыўшы свае паводзіны, ён зразумеў, што трэба мацаваць шляхі адыходу, бо шараговыя кацапы не любяць узвышэння сваіх нядаўніх дружбакоў…
Калі б Стах Бахановіч быў сапраўдным ваяром ад нараджэння ці ня меў уласнага розуму, то, напэўна, ён паклаў бы сваю галаву ў паўднёвай правінцыі імперыіі, як паклалі ўсе чабаны-генералы. Але ён быў досыць памяркоўным ліцвінам, які іншы раз выдаваў сябе за хітруна, будучы на самай справе проста разумным чалавекам. Таму калі ў паўднёвым рэгіёне быў мір, ён будаваў дамы, катэджы, лёхі, а ў вольны ад працы час, па даручэнні Бадаева, ездзіў па селішчах, казаў грозныя прамовы, хітаў пальцам на поўнач, іншы раз даваў чаргу з аўтамата ў спякотнае неба і, гаркнуўшы на развітанне «Но пасаран![8]» адязджаў з сваімі барадачамі ў новае селішча.
Але ледзь загулі рухавікі магутных вайсковых злучэнняў пад кіраўніцтвам тады знакамітага Пашкі-мерсэдэса,[9] і дасведчаны брыгадны генерал зразумеў: прыйшоў час «Х». Літаральна адразу ён імітаваў кіпучую дзейнасьць, накіраваў усіх тутэйшых наглядчыкаў, віжоў у розныя кірункі, нібыта для атрымання загадаў мясцовых чабаноў-генералаў, а потым сам таемна сабраў нетутэйшых брыгадзіраў, сяброў і ўсіх тых, з кім даўно працаваў, і абвесціў:
– Мабыць, шаноўнае СКАЧАТЬ
7
У 1864 годзе 10 сакавіка ў Вільні быў павешаны правадыр паўстанцаў Кастусь Каліноўскі. 1 сакавіка 1881 года шляхціч з Бабруйска Ігнат Грынявіцкі ўзарваў у Санкт-Пецербурзе расейскага імператара Александра ІІ.
8
Но пасаран (ісп.) – «Яны не пройдуць!» – гераічны вокліч гішпанскіх рэвалюцыянераў у барацьбе з франкістамі пад час грамадзянскай вайны 1937 годзе.
9
Пашка-мерсэдэс – мянушка расейскага міністра абароны Паўла Грачова..