Брыгадны генерал (зборнік). Кастусь Травень
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Брыгадны генерал (зборнік) - Кастусь Травень страница 14

СКАЧАТЬ скандал?

      – Гэта для цябе, Уладзь, тэрыторыя суверэннай дзяржавы! А для іх – тэрыторыя расейскай імперыі, часова набыўшая суверэнітэт. Яны нават ідэалагічную налепку прыдумалі: «экономически несостоятельные государства». Што тут казаць, разбурыўшы Савецкі Саюз, «москоўскае сообшчество» рушыла не наперад, а назад, у сярэдневечча! Яны могуць сёння ноччу захапіць нас у палон, а астатніх зьнішчыць. Потым зваляць на помсту генерала Бадаева?!…

      Стах крыху засяроджана падумаў і потым рашуча зацвердзіў Церашонку.

      – Абвясьці хлопцам дзейства па плану нумар «3Б—Эвакуацыя». Неабходна трыццаць легкавікоў з Быхава і Магілёва, прыкладна ў 19.00 гадзін. Акрамя таго ….

      Бахановіч звыкла аддаваў загады, ягоныя падначаленыя хутка, без мітусні, выконывалі іх, а ён у думках ужо рыхтаваўся да вызначальнай сустрэчы з выканаўчай уладай дзяржавы. Узбагачаны за папярэдні дзень новымі ідэямі і звесткамі, Стах Бахановіч адчуваў сябе чалавекам, што знаходзіцца ў патрэбным месцы ў патрэбны час, і ператвараўся ў сучаснага прадбачлівага і чэпкага жыхара сваёй незалежнай і суверэннай краіны…

Верасень 2009–кастрычнік 2010 г. Магілёў—Мінск

      Пад зорным небам Айчыны

      Апавяданне

      «Ад таго, наколькі розум развіты, тонкі, своеасаблівы ці, наадварот, шараговы і ардынарны, залежыць малюнак рэчаіснасьці ў люстерку нашай душы».

М. Южык «Човен на Млечным Шляху»

      І

      Чырвоны дыск сонца ўладарна ўздымаўся над небакраем, над вясковымі краявідамі – белай заснежанай прасторай, цёмна-шэрай пасмай шашы, што ўзбягала на ўзгорак і цягнулася да чыгуначнай станцыі – над усёй гэтай гістарычна дробнай і часовай чалавечай марнасьцю.

      Ранішнюю цішыню наваколля парушалі вясёлыя галасы і смех юнакоў і дзяўчат, што ішлі шыхтам па шашы. Дзесьці ў канцы шыхта Вова Ігнацюк граў на баяне і спяваў: «Ты куды мяне клічаш, паслухай? Завіруха, мяцель-завіруха…»

      Веня Давідовіч як зачарованы глядзеў на непахісны рух зоркі. «Вось так некалі валадарна сонца ўздымалася над рымскімі легіёнамі Цэзара, фалангамі Аляксандра Македонскага, арміямі Банапарта, партызанскімі атрадамі і вайсковымі групоўкамі другой сусветнай вайны… І ўсё мінула, як і не было ніколі. Гэтаксама праляціць ягонае маладое жыццё: хутка, імкліва і незваротна. Жыццёвы час разыйдзецца на нейкія драбноты. Застануцца толькі ўспаміны…»

      Веня адвёў позірк ад сонца і, выдыхаючы пару ў марознае паветра, глянуў па юначы шчымліва на Ліпу.

      – Ты пайшоў? Навошта? Не разумею, – зялёна-бурштынавыя вочы Ліпы Бакуніч пяшчотна глядзелі на Веню. – Чаму ты не такі, як усе? Будзь прасцейшы. Ідзі па дарозе. Яны для таго і створаны, каб па іх хадзіць.

      – Разам з усімі! – адказаў Веня, каб хоць нешта сказаць. Ён трымаў руку Ліпы ў блакітнай рукавічцы, глядзеў у яе дзіўныя вочы і бянтэжыўся ад рою пачуццяў і думак. Сэнс выказаных Бакуніч слоў не кранаў ягоную свядомасьць. СКАЧАТЬ