Брыгадны генерал (зборнік). Кастусь Травень
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Брыгадны генерал (зборнік) - Кастусь Травень страница 8

СКАЧАТЬ ад удзелу ў вайне, наадварот, у вачах тутэйшых мачо гэта быў учынак, які тыя разумелі, і паважалі іх выбар. Яны адмовіліся ад удзелу ў чужой вайне – гэта патрабавала мужнасьці, і таму выклікала павагу…

      …Урэшце, кінуць сепаратысцкі генеральскі мундзір і штаны з лампасамі ў вогнішча было данінай, ахвярападнашэннем той імперскай моцы, што працягвала жорстка дзейнічаць на постсавецкай тэрыторыіі…

      Нечакана Стах Бахановіч зразумеў усю хібу свайго яшчэ не зробленага кроку… Ён паварушыў плячамі, нібы азябнуў ад свежага халаднаватага горнага ранку, і павольна апрануў генеральскі мундзір.

      Ён азірнуў роўныя шэрагі брыгады і зычна абвесціў:

      – Схілім галовы і памолімся за нашых братоў, што праліваюць сваю кроў за хрыбтамі Паўночнага Каўказа.

      І брыгадны генерал Бахановіч, а за ім ўся брыгада, укленчылі на адно калена і схілілі галовы перад мужнасцю тых, хто зараз, там, за каўказскімі хрыбтамі, клалі свае жыцці.

      Пасля гэтага стыхійна ўзніклага памінальнага мітынгу, калі брыгада маўкліва пачала загружацца ў камазы і арбоны, Бахановіч стрымана сказаў даўно знаёмаму афіцэру грузінскай памежнай аховы:

      – Прабач, Вахтанг, мы складзем зброю ў Тбілісі, да якога нам яшчэ трэба дабрацца. А вайсковую вопратку пакінем сабе на памяць.

      Бахановіч забраў у грузінскага афіцэра Вахтанга шчодра праплочаны глейт[11] і, развітваючыся, прыклаў далонь да генеральскай пілоткі. Камандзір памежнага атрада, задаволены, з павагай паціснуў працягнутую яму руку. Ён разумеў генерала: каўказскія мачо маглі пераняць раззброеную брыгаду па дарозе і абрабаваць да ніткі. Каўказ прызнаваў сілу і паважаў мужнасьць.

      V

      Вясной, адпачыўшы ў Трускаўцы на Львоўшчыне і распіхаўшы па розных украінскіх і замежных банках заробленыя на поўдні сціплыя па цяперашнім часе капіталы, Стах Бахановіч на радаўніцу нарэшце прыехаў у родны горад на Дняпры з сваімі падначаленымі: людзьмі ветлівымі, але з надзвычай мужнымі і рашучымі тварамі, прыстойна апранутых у цывільную вопратку.

      Вестка аб тым, што ўчора ў горад прыехаў Стах Бахановіч з Каўказа, дзе грукоча вайна і дзе ён «нібыта стаў генералам», з раніцы абегла горад, і месцічы нецярпліва чакалі, калі зямляк выйдзе з дому. Шматлікія мінакі ўжо ў першай палове дня тусаваліся каля хаты бацькоў Бахановіча на Пралетарскай.

      У гэты дзень зранку ён паехаў да будынку тутэйшай улады і перш пайшоў да старшыні райвыканкама Івана Раманавіча Мандрыка. Той, убачыўшы загарэлага Стаха ў светлым касцюме з фіялетавым гальштукам на блакітнай кашулі, густоўна пастрыжанага, з пахам замежнай парфумы, з прысутным яму мужным аблічам, узняўся з-за стала насустрач.

      – Прывітанне табе, шаноўны гаспадар раёна! Паважаны Ян Раманавіч! – на каўказскі манер ветліва і разам з тым цвёрда загаварыў Бахановіч. – Прыемна цябе бачыць у крэсле галавы горада і раёна! Добрыя ў нас з табой былі настаўнікі.

      – У СКАЧАТЬ



<p>11</p>

Глейт – (ахоўная грамата ў ВКЛ), дазвол на праезд па пэўнай тэрыторыі.