Название: Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру
Автор: Отсутствует
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Языкознание
Серия: Бібліятэка часопіса «Маладосць»
isbn: 978-985-7059-17-1
isbn:
У «Полымя» ж мы тады не хадзілі, бо разумелі, што друкавацца там наўрад ці зможам. Я асабіста часцей за ўсё насіў свае працы ў «Літаратуру і мастацтва», рэдакцыя якой размяшчалася насупраць Чырвонага касцёла – там некалі стаялі маленькія домікі. Увогуле ж, на студэнтаў тады глядзелі не так, як цяпер, – звысоку: хопіць, маўляў, і без іх пісакаў, пад нагамі толькі швэндаюцца.
Дык вось, вестка пра новы часопіс узрадавала тады ўсіх, хто быў з вёскі. А ў гарадскіх дзяўчат гэта не выклікала ніякай цікавасці. Ну, будзе новы часопіс. А навошта?
Я жыў на вуліцы Свярдлова, дзе ўніверсітэцкі інтэрнат змяшчаецца і цяпер. Нас, будучых журналістаў, у пакоі было пяцёра. Найбольш вядомага сярод дзяўчат, асабліва заўсёдных наведвальніц чытальнай залы, Генадзя Зотава, на жаль, сярод жывых ужо няма. А ён пісаў, памятаю, такія вершыкі:
В читалку часто ты приходишь,
И я в читалку прихожу,
С меня ты строгих глаз не сводишь,
И я с тебя глаз не свожу.
Іншымі словамі, яго вершы ведалі добра.
Я ўспамінаю дзень, калі ці не той самы Вярцінскі паведаміў: «Памёр Сталін». Мы адразу ўключылі радыё, а гэты Зотаў і кажа: «Выключце, дайце мне паспаць хоць раз». Усе зніякавелі, таму што трэба ж было ведаць, што гэта значыць – выключыць радыё ў такі момант. Такім дзеяннем можна было і палітычную справу зарабіць. Але неяк удалося ўсё асекчы. І далей адразу ўзнікла думка, што «Маладосці», новага часопіса, на які ўжо так паспадзяваліся, цяпер не будзе.
Увогуле, моладзь апанавала разгубленасць. Адзін з нашых хлопцаў, Аляксандр Харкевіч, якога таксама ўжо няма, сабраўся і паехаў у Маскву – прысутнічаць на пахаванні. І нібыта яму нейкім чынам гэта ўдалося. Астатнія пайшлі на заняткі. Усе, акрамя дзяўчат: тыя тлумна падаліся да помніка Іосіфу Вісарыёнавічу. І вось уявіце карціну: на занятках сядзяць адны хлопцы. Выкладчыкі пытаюцца: чаму? Не ведаем, кажам. І неяк так жартам: «Дзяўчаты мо дзе плачуць ды не хочуць слёзы свае ўсім паказваць». У канцы заняткаў дзяўчаты ўсё ж з’яўляюцца ў аўдыторыі – і да нас: «Враги народа! В то время, когда все оплакивают, вы сидите на занятиях». Хлопцы разгубіліся, я ж чамусьці ўскіпеў: «А да чаго заклікаў Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі Савецкага Саюза? Каб усе заставаліся на сваіх працоўных месцах і каб была строгая дысцыпліна. Дык гэта вы дзейнічаеце як ворагі народа, зрываючы заняткі». І гэта нас выратавала, таму што ворагаў з нас можна было зрабіць лёгка: у кожнага ў вёсцы нехта жыў заможна, а хтосьці СКАЧАТЬ