Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік). Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік) - Людміла Рублеўская страница 24

СКАЧАТЬ ў дом, дзе жывуць дзяўчаты. Усе трох марылі аб адным. Каханне дасталося толькі адной з іх, няроднай. Старэйшыя даведаліся, што сястра змовілася ўцячы з каханым. Яны звязалі шчаслівіцу шаўковымі шалікамі, замкнулі ў гэтым сутарэнні і пабеглі за бацькам. І якраз пачалася паводка. Свіслач разлілася… Сутарэнне затапіла. Вось і ўсё… Калі жаніх, дарэмна прачакаўшы, прыйшоў сюды і ўбачыў труп, які плавае ў цёмнай вадзе… Норавы тады былі яшчэ больш дзікімі чым цяпер. Ён забіў абодвух сёстраў – забіў кінжалам мізэрэкордзія, адмысловым кінжалам, якім дабівалі паваленых рыцараў у шчыліну паміж латамі і шлемам. А потым павесіўся. Таксама тут, у сутарэнні. Страшна і банальна, праўда?

      Незразумелая ўсмешка кранула тонкія вусны дзяўчыны. Ян пацягнуўся да яе… І зноў свет расплыўся ў яго вачах… Ваньковіч ачуняў толькі ў ложку – як яна, бедная, яго сюды выцягнула з сутарэння? Можа, у доме ёсць яшчэ нехта?

      Але праверыць не атрымлівалася. Пасля свайго прызнання Ян аслабеў. З цяжкасцю падымаўся, каб прайсціся па пакоі… Затое цяпер кожны вечар да яго ложка падыходзіла гаспадыня, каб пацалаваць у лоб. Пасля гэтага наставаў цяжкі сон… Цяжкі – бо ўсё больш вярэдзіла думка пра тое, што робіцца там, за зачыненымі ваканіцамі. Як ён мог так надоўга забыцца пра свой доўг перад айчынай, перад таварышамі? Ці паведаміла гаспадыня ім, што ён жывы? Чым далей, тым усё больш сумніў апаноўваў Яна, і да ягонага кахання прымешвалася атрута. Ён кахаў – і баяўся гэтай бледнай прыгажуні, усё больш баяўся дотыку яе вуснаў да свайго гарачага лба. У начных трызненнях прывідныя водарасці апляталі яго, ён захлынаўся ў вадзе. Не, так далей невыносна. Урэшце ён з роду тых, хто не здраджваў радзіме нават дзеля кахання. Толькі б адчыніць дзверы… Усё часцей прыходзіла жахлівая думка: гэта палон… Няўжо ён патрапіў проста ў рукі тых, з кім змагаўся? Але ж яна выратавала яму жыццё… Цяпер яна мусіць яго адпусціць! Усё роўна ён вернецца – як вяртаецца навязаны на ланцуг звер… На ўсе роспыты і просьбы адказ – няпэўная ўсмешка, пацалунак… А калі настойваў – яе твар па-дзіцячы зморшчваўся, з горла вырывалася жаласнае рыданне… А вочы зноў напаўняліся болем. Так што рабілася сорамна за недавер. А потым – зноў апаноўваў жах, што гэта – назаўсёды. Гэты паўцёмны пакой, блытаныя размовы, асцярожныя крокі… У Яна не было сілаў нават узвысіць голас. Рана ж загаілася, а ў яго ўсё яшчэ адчуванне, што траціць кроў… І яшчэ… Толькі цяпер Ян усвядоміў, што ў доме няма абразоў. Толькі выява крыжа – простая, з чорнага дрэва – над дзвярыма, назаўсёды, магчыма, зачыненымі для госця. Як яна казала? Гэтыя дзверы адчыняюць толькі кроў і агонь? Можа быць, у гэтых словах зусім іншы сэнс? Крыві, калі Ян патрапіў сюды, было дастаткова. І ён жа тады, калі ўпаў на брукаванку, запаліў агонь перад сцяной, у якой, магчыма, і праўда! – не мелася дзвярэй!

      Калі дзяўчына прыйшла пацалаваць яго перад сном, Ян зрабіў выгляд, што моцна спіць, павярнуўшыся тварам да падушкі. Гаспадыня доўга стаяла над ім, Ян адчуваў яе пільны позірк. Дыханне ў таго, хто спіць, роўнае і глыбокае. Толькі б не зварухнуцца, не ўздыхнуць СКАЧАТЬ