Название: Восень у Вільнюсе (зборнік)
Автор: Маргарыта Прохар
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1604-5
isbn:
– Так… Але ўсё ж, як вы мяне знайшлі?
– Не мае значэння. Адкрыйце нататнік. Апошняя старонка. Прачытайце і не сыходзьце з нумара. Я вам хутка патэлефаную. А каб было менш пытанняў, не адключайце свой мабільны.
Такім чынам, ён ізноў не адказаў. Падобна было, што ён рабіў толькі менавіта патрэбнае яму.
Я адкрыла апошнюю старонку.
«Мы мала дзе бывалі з ёй. Часам я запрашаў яе, але яна адмаўлялася. Часам тэлефанавала сама. Часам я проста ішоў туды, дзе яна магла быць. Проста паглядзець на яе. Яна не бачыла мяне, затое я мог ёю любавацца.
…кавярня. Яна бывала там з сяброўкамі – пералётнымі птушкамі, як сама, аматаркамі павесяліцца і забыцца пра гэту сустрэчу на наступны дзень. Момант – не больш. Яна такая – уся з момантаў.
…у старым горадзе ў вежы Гедымінаса. Калі ёй сумна, яна ўзбіраецца туды, на вышыню, адкуль бачны ўвесь горад. Узбіраецца на вежу і паліць, хоць гэта забароненае. Або таму, што гэта забаронена. Яна такая.
…кінатэатр «Forum Cocacola Plaza». Яна любіць глядзець містычныя або прыгодніцкія фільмы. Мы глядзелі з ёй «Ключ». Яна ўчапілася ў падлакотнік крэсла: ёй было страшна. Але ёй гэта часам таксама трэба – спалохацца, каб лягчэй жыць у рэальнасці. Так яна гаварыла. Яна такая.
…у піцэрыі ў «Forumе». Любіла заказваць не піцу, а рассыпісты пірог і кактэйль з малінай. Але піцу яна таксама любіць. І вельмі. Часам днямі толькі ёй і сілкуецца. А ў «Forumе» яе не заказвае, хоць там выдатная піца. Чаму не заказвае – не ведаю. Яна мне не адказала. Яна такая.
…любіць хадзіць у модныя крамы, любіць выбіраць, хоць і няма грошай. Я хацеў ёй купіць у падарунак, але яна мне гэта забараніла. Вось і такая яна.
…кнігарня. Блукае ля паліц з кнігамі, але купляе толькі вясёлыя паштоўкі. Гаворыць: дома кнігі навяваюць сум, а вось паштоўкі – наадварот. Ад іх сцены становяцца пярэстымі і вясёлымі. Так яна лічыць.
…клуб. Усе імкнуліся зрабіць ёй нешта добрае. Яна ўзнагароджвала іх смешнымі і запальнымі танцамі. Яна любіла танчыць, і ў танцы нібы забывалася на ўсё – сябе, жыццё вакол. Яна апыналася ў свеце рухаў, аддаючы ўсю сябе. Можа, яна любіла танчыць менавіта таму. Таму, што ў танцы ў яе атрымоўвалася ўцячы ад усяго. Мне здаецца, яна свядома спрабавала ўцячы ад чагосьці вельмі скрушнага ўнутры сябе, што не давала ёй супакою…»
Я прачытала і задумалася. Так, яна няпростая, або жыве толькі ёй зразумелым жыццём, і абрала яна гэтае жыццё па толькі ёй вядомых прычынах.
Зазваніў тэлефон.
– Гэта вы? – зрэшты, можна было не ўдакладняць.
– Так. Вы прачыталі?
– Прачытала.
– Добра. Заўтра адпраўляйцеся ў «Forum».
І ён паклаў трубку, нічога не растлумачыў. Падобна, ён памкнуўся мной кіраваць. Зрэшты, мне было ўжо ўсё роўна. Я раптам адчула, што стамілася: ад сваіх успамінаў, ад дарэмных здагадак.
Раніцай я была ў «Forumе».
І толькі я ўвайшла туды, як зазваніў мой тэлефон.
– Я на месцы.
– У СКАЧАТЬ