Название: Восень у Вільнюсе (зборнік)
Автор: Маргарыта Прохар
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1604-5
isbn:
– Пойдзем куды-небудзь, павесялімся яшчэ!.. – трасе мяне за плячо мой сусед.
Я гляджу на яго. Ён – на мяне. Ён нездаволена хітае галавой.
– Ты хворы, мой дружа. Ты хворы, – кажа ён. – Ты нават мёртвы.
– Чаму?
– Таму што не рухаешся. Ты застыў у самім сабе, нібыта памёр унутры. А жыццё – гэта рух. Яго трэба напаўняць падзеямі. Так яно весялей ідзе і ёсць што ўспомніць.
Я сумна ўсміхаюся:
– Ты думаеш, у маім жыцці гэтага не было? Было…
Але ён ужо не чуе мяне. Ён засынае. Я выклікаю таксі – і мы едзем дамоў праз начны Піцер. Міма Чорнай рэчкі, дзе змагаўся з лёсам Пушкін, далей, нібыта па іроніі, міма
Піянерскай. Потым – у звыклы квартал «разбітых ліхтароў», дзе наш дом.
Мой сусед нарэшце прачынаецца, калі я выцягваю яго з таксі.
– Эй, спыніся! А як жа мой дзень нараджэння? – раптам спахапіўся ён.
– Дзень нараджэння?.. – я гляджу на гадзіннік. – А ён закончыўся. Ужо гадзіна ночы, пачаўся другі дзень.
– Закончыўся?.. Мой дзень нараджэння?..
І тут я заўважаю, што ён плача – ціха, сам сабе. Плача чалавек, які сцвярджаў, што жыццё ёсць рух. Разгублена плача, быццам у дзяцінстве, калі не прыйшоў Дзед Мароз. Я не супакойваю яго, проста думаю: а можа, недзе і сапраўды ёсць краіна казак. Яе малююць, паказваюць у мультфільмах, кіно – значыць, яна ёсць, толькі мы не ведаем, дзе… Мы прыходзім з дзяцінства ў дарослае жыццё, думаючы, што яна там – у вялікім дарослым свеце моцных і разумных людзей, якія ўсё могуць. А вялікага свету, пра які мы марылі ў дзяцінстве, – няма. Мы прыйшлі ў дарослае жыццё пабачыць яго, гэты вялікі свет, а яго няма. Мноства дробных светаў – ёсць, а вялікага, моцнага і справядлівага, добрага і рамантычнага свету няма. Кожны будуе свой карабель і купляе прыстань, але разам ім не быць флатыліяй.
Застаецца назіраць, як расце за плячыма мінулае і змяншаецца будучыня. З кожным тваім новым днём нараджэння. Так думаю, адпачываючы на прыступках перад кватэрай суседа, збіраючыся з сіламі зацягнуць яго ў дзверы. Але вось і гэта зроблена. Я кладу яго на канапу і сыходжу.
…Мы нібыта прадчуваем, што кожны дарослы дзень нараджэння аддаляе нас ад дзяцінства, а значыць, ад мары. І таму часам напіваемся да страты прытомнасці…
Нехта стукае ў дзверы. Я адчыняю і бачу на парозе Фанні. Яна ў лёгкім празрыстым халаце, які не хавае нічога.
– Можа, я патрэбна твайму сябру? Я бяру няшмат.
– Не, Фанні. Майму сябру ты дакладна не патрэбна. Ну, калі толькі ў якасці падушкі.
– А табе?
Яна набліжаецца, і я адчуваю пах СКАЧАТЬ