Название: Восень у Вільнюсе (зборнік)
Автор: Маргарыта Прохар
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1604-5
isbn:
– Заснуў на падваконні? Што ж, гэта ўсё роўна лепш, чым у нашай канторы, – філасофствуе гэты служка моргу.
– Шкодная рэч, – адказваю я.
– Што? Цыгарэта? – здзіўляецца ён.
– Не. Філасофія. Раніцай і на галодны страўнік.
– Гэта праўда, – згаджаецца ён. – Але чалавек так створаны. Пакуль жывы.
– З нябожчыкамі не пагаворыш, – згаджаюся і я. – Ты з імі яшчэ не крануўся розумам?
– Звычка, – адказвае ён. – Звычка рухае ўсім, і людзі прывыкаюць да ўсяго: жыць разам, калі закончылася каханне; працаваць, хаця надакучыла; хадзіць у магазін, калі не хочацца, але нешта трэба есці; гаварыць бязглуздзіцу, таму што так прынята – гаварыць, а не маўчаць… Звычка. А хочацца чагосьці іншага, як у кіно.
– Ты хочаш у кіно?
– Так, – сур’ёзна пацвярджае ён.
Я ўсміхаюся, і шалёная ідэя прыходзіць мне ў галаву.
– Хочаш у кіно? Пайшлі – гэта я табе магу арганізаваць. У мяне сёння масоўка ў дзве.
Я гавару і заўважаю, як яго рабы твар расплываецца ва ўдзячнай усмешцы.
– Слухай, гэта ж добры падарунак да дня нараджэння. Тое, што трэба!
– У цябе сёння дзень нараджэння?
– Так. Таму я так рана і падняўся. Звычка дзяцінства: чакаеш гэты дзень, лічыш гадзіны. І вось яна, раніца. Раніца твайго дня нараджэння. Тут заступае аркестр! – смяецца ён.
– Тум-туру-рум! – падхопліваю я. – Віншую! Дарэчы, колькі табе?
– Трыццаць два. Яшчэ адзін год памёр.
– Памёр… Цікавае азначэнне. І як гэта цябе ўгараздзіла звязацца са смерцю?
Ён смяецца. Відаць, нябожчыкі на яго ўжо не дзейнічаюць.
– Прыходзь на пельмені,– адсмяяўшыся, кліча ён.
– Вельмі дарэчы, – адказваю я, успамінаючы свой пусты кашалёк і такі ж пусты халадзільнік.
Але спачатку мне трэба паглядзець на яе – маю мару. Я не забыўся пра яе. І яна ўсю ноч чакала мяне.
У пераціснутым ад хвалявання горле – горкая сухасць. Сэрца, падазраючы нешта, пачынае біцца мацней.
І я моўчкі падыходжу да яе.
…Стары рыбак перад прыгажуняй лодкай. Карціна. Гэта ўсяго толькі карціна. Хаця не, не трэба ўгаворваць сябе. Не трэба. Я ўсё роўна ведаю: гэта не проста карціна. Гэта частка мяне самога. Частка маёй душы, якая яшчэ не памерла. Частка майго лёсу, частка майго часу. Неадступны напамін пра шчасце, якое магло быць. А замест яго я выйграў сумленне, якое раптам упала ў цане. Нават адчуваю, як шамацяць яго абясцэненыя купюры ў мяне ў кішэні.
…І нешта яшчэ мучыць мяне. Штосьці горкае, як слёзы юнацтва. І мая свядомасць паслужліва прапаноўвае мне гэты кадр: на, паглядзі. Паглядзі, чаго вартае тваё каханне… І я гляджу, што мне застаецца рабіць… Так, відаць, за гэта мне найбольш крыўдна: яна ж бачыла мой акрываўлены твар, скіраваны да яе. Яна ўсё гэта бачыла… І яна ўсё роўна не спынілася… Я так і застаўся ляжаць СКАЧАТЬ