Название: Восень у Вільнюсе (зборнік)
Автор: Маргарыта Прохар
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1604-5
isbn:
– Ты сёння не чакаеш машыны?
– Не.
– З’явіўся багаты паклоннік?
– Калі б. Хоць я і дарэмна сказала. Мог бы і праявіць крыху рэўнасці.
– Ты ж ведаеш, Вера…
– Ведаюведаю! – нецярпліва перабівае яна мяне. – Я проста какетнічаю. Маю я на гэта права?
– Звярніся да канстытуцыі. Думаю, ты знойдзеш там што-небудзь падыходзячае.
– Абавязкова. Прыеду раніцай і адразу ж пачну шукаць.
– Ты з’язджаеш на ўсю ноч?
– Так, знаёмы запрасіў – паспяваць на вяселлі.
– Тады да сустрэчы. Не пі многа.
– Добра, татачка!.. – яна смяецца – лёгкалёгка – і выбягае з бара.
Я закурваю новую цыгарэту. Такім чынам, заўтра масоўка. Што ж, не самы дрэнны спосаб зарабіць грошы.
Калісьці ў мяне было ўсё, аднак менавіта тады мне хацелася, каб прыйшоў хтосьці і забраў гэта ўсё, як мой падарунак. Хтосьці вельмі дарагі, вельмі любімы…
Можа, ад таго, што ў мяне шмат было, мне лягчэй аказалася стаць бедняком. І, відаць, мяне цяпер крыху забаўляе гэтая гульня на выжыванне. Гэтая ўбогая кватэра, п’яны двор, мізэрныя рублі ў кішэні. Я нібыта назіральнік над сабой – знешнім і ўнутраным. Часам мне здаецца, што я і жыву ў квартале тых, каму напляваць на жыццё. Раней здавалася: як жыць без канапы, мяккага вугла?.. А прыгожая імпартная секцыя з крыштальнымі фужэрамі?.. Не, без гэтага ніяк. А сервізы?.. Аднак, аказалася, без усяго гэтага можна жыць. Было б на чым спаць і што есці.
Гэта ў мяне яшчэ ёсць. За гэта я пакуль спакойны. Не хапае мінімальнай уладкаванасці ўнутры. Я чакаю чагосьці, што павінна вярнуць мне мару, веру ў шчасце, але гэтага не адбываецца. Нічога не адбываецца. Над горадам вісіць ноч, нібыта старое чорнае пакрывала, узятае напракат у пахавальным бюро. Чутна, як цяжка разварочваецца ў нашым вузкім і захламленым двары студыйная машына, што нарэшце прывезла мяне дамоў.
Я падышоў да карціны, павернутай да сцяны, і раптам адчуў: не, не цяпер. Лепш днём. Чарната ночы – не той фон, каб глядзець на карціну пра сваю мару…
Ноч, ноч…
Нехта спявае, нехта маўчыць, нехта плача па начах…
Я сплю і не сплю. Заплюшчу вочы і бачу пусты горад, ні душы, толькі я сяджу на лавачцы і слухаю песню – павольную мелодыю і словы, ад якіх хочацца памерці і адначасова жыць, але недзе ўжо ў другім свеце.
І я падыходжу да акна, куру і гляджу, як плавае адлюстраванне ліхтара ў старой калюжы, нібыта прывідны жоўты мячык.
…Дні збягаюць ад нас у соннае бязмоўе жыцця. Душнымі летнімі начамі не хочацца ні з кім гаварыць. Адсюль і цішыня наўкола.
Праразаюцца першыя зоркі скрозь чарнату ночы. Зоры свецяць над усім і ўсімі: над абыякавымі і закаханымі, над дрэвамі і спячымі кветкамі, нада мной і табой…
Можна марыць, можна доўга марыць у начной зачараванай цішыні.
Можна запаліць святло і сачыняць, пісаць да самага світання, як у юнацтве, а потым заснуць шчаслівым…
Шкада, што прайшоў той СКАЧАТЬ