Название: Восень у Вільнюсе (зборнік)
Автор: Маргарыта Прохар
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1604-5
isbn:
Ізноў усё спачатку. Я іду, скоса пазіраючы на свайго суседа. У яго шырока расплюшчаны вочы, у іх – недаўменне: вось такое кіно? А гэта ж тое, што ён хацеў: убачыць чарнавую працу.
Вось так і ствараецца прыгожае кіно. Я ўспамінаю, як агучваў першы рэкламны ролік – сюжэт, у якім дзяўчына весела і пад вясёлую музыку надзявае капялюшык. Той, хто пасля глядзеў гэты ролік, і не ведае, колькі разоў прыходзілася пераробліваць кадры, колькі нерваў страціў рэжысёр, каб навучыць дзяўчыну з лёгкасцю, весела, пад гэтую праклятую музыку, якая ўжо звінела ў вушах, надзяваць гэты пракляты капялюш… Гэта да таго, што, калі ты спазнаеш сутнасць, малекулы стварэння свету адносінаў, брудную вопратку гэтага свету, усё не праходзіць бясследна. Ты і ў іншых сюжэтах пачынаеш бачыць кухню іх стварэння, а значыць, страчваеш цікавасць да імгненняў прыгожага – гэта значыць да лепшага боку жыцця. І тады ад цябе не застаецца нічога…
– Матор! Масоўка!..
Мы выходзім у пяты раз. На шосты, калі ўсе ўжо гатовы ўласнаручна надаваць кухталёў гэтаму хлопцуняўмеку і задушыць у пацалунках дзяўчыну, кадр зняты.
Усе з палёгкай уздыхаюць. На сёння праца масоўкі скончана.
– Дзе ў вас бар? – выціраючы ўспацелы лоб, пытае мой сябар.
– Не, спачатку – грошы. Раніцай грошы – вечарам крэслы, як вучыў Астап Бэндэр.
Па дарозе ў касу я пытаю:
– Не спадабалася?
– Уф! – сусед трасе галавой, нібыта пасля купання, калі ў вушы трапіла вады.
Я ўсміхаюся.
– Дарэмна. Дзе яшчэ ты можаш пачуць такія шэдэўры, як, напрыклад: «Мёртвым – не рухацца!», «Ды памрэш ты нарэшце?!», «Хто так памірае?» Дарэчы, па тваёй спецыяльнасці.
Але ён ізноў толькі трасе галавой, нібыта пасля цяжкага нырца.
Вось мы і ў бары. Макс прыносіць нам каньяк. Вера ўжо на сцэне. Я ківаю ёй, а яна спявае. Нейкая новая песня ў яе рэпертуары…
Ищу ненужные слова
И жду зимы…
Я знаю, осень не права,
А мы, а мы…
Пра што я думаю?.. Навошта ізноў прабіраюся вузкімі вулачкамі памяці, забудаванымі непрадказальнай рукой мары?.. Можа, лепш таксама прыйсці ў сябе, як пасля нырца, адганяючы ўсё ад сябе?..
Я хлопаю суседа па плячы.
– Весялімся?
Ён згодна ківае ў адказ.
– За цябе, Джэк-патрашыцель! – падымаю я першы тост. – За твой дзень нараджэння!
– І за цябе, стары! Мы выпіваем.
– Такая прыгожая дзяўчына – і мёртвая… – раптам гаворыць мой сусед.
Падобна на тое, што я захмялеў, і ён таксама.
– Ты пра што гэта зараз казаў? Якая мёртвая дзяўчына?
– Таямніца медыка, стары, – імкнецца абысціся жартам мой сусед, але выпітае развязвае язык. – Ведаеш, я паўжыцця праводжу ў царстве мёртвых.
– Я таксама. У кіно ўсе нерэальныя, а значыць, мёртвыя. Іх няма, гэтаксама, як няма памерлых.
– За царства мёртвых! – ён падымае тост.
– І СКАЧАТЬ