Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Восень у Вільнюсе (зборнік) - Маргарыта Прохар страница 22

СКАЧАТЬ мне, у сваю чаргу, знайсці гэтую работу. На першы погляд, мы разлічыліся адно з адным, але засталося штосьці добрае, што можна назваць прыемным словам – сяброўства.

      Я люблю паслухаць, як яна спявае. Люблю сядзець і моўчкі ацэньваць, як яна спявае на сцэне; выкінуць з галавы гэты кабак і ўявіць іншае: у горадзе ноч, а я сяджу ў ціхім парку, адзін на лавачцы, і Вера спявае для мяне, толькі для мяне… Спявае песні пра каханне, якія шчымліва апякаюць сэрца то холадам, то полымем. Калі ты страчваеш каханне, ты раптам разумееш, што страчваеш апору ў жыцці. Вось тады свет абвальваецца на цябе хваляй усіх сваіх шумоў, чужых галасоў, чужых жыццяў, смехам чужога шчасця, і гэта балюча і страшна.

      Осень в городе, и дождь, и слякоть…

      Как тут не плакать, как тут не плакать…

      Гэтая песня адзіная, якую я не люблю, калі яе спявае Вера. Яна магла б выбраць песню і больш радасную. Хаця іншым падабаецца. Я азіраюся і заўважаю пары, якія рухаюцца ў такт мелодыі. Што ж, ім можна крыху і адцяніць сваё шчасце – чужым болем.

      У бар заходзіць Віктар, хуткім узмахам рукі падзывае Макса: відаць, не церпіцца выпіць. Падобна, Віктар і сёння будзе «навесяле». Хаця агучваць чарговы любоўны раман гэта яму наўрад ці перашкодзіць.

      Рэжысёр прасоўвае галаву ў дзверы. Яго ўскудлачаную шавялюру і тоўсты мясісты нос бачна ў люстэрку ля стойкі.

      – Праз пятнаццаць хвілін пачынаем!

      Мог бы і не крычаць. Можна падумаць, я не ведаю, навошта я сёння прыехаў праз паўгорада ў студыю. Хоць, відаць, у мяне сёння няма настрою. Хандра, зусім раскіс. Так не пойдзе. Трэба выбірацца з гэтай паветранай ямы ўспамінаў, навеяных карцінай. Што за карысць успамінаць тое, чаго не вярнуць ніколі? Толькі сэрцу растлумачыць гэта часам вельмі цяжка.

      Відаць, таму мне яшчэ і па гэтай прычыне патрэбна быць назіральнікам, проста назіральнікам. Кіно, кіно!.. Усё – кіно, не болей таго. Дык глядзіце ж, гледачы!..

      Няхай плача і смяецца Бураціна…

      Няхай гангстэры малоцяць адзін аднаго…

      Няхай узрываюцца сейфы…

      Няхай сыходзяць у мора караблі…

      Няхай некага праважаюць і сустракаюць шумныя вакзалы…

      Няхай цалуюцца і спрачаюцца…

      Няхай з’язджаюць на Таіці…

      Няхай нараджаюцца і паміраюць…

      Няхай…

      І я буду глядзець. Я нічым не адрозніваюся ад вас, мае гледачы.

      Па ходзе думак дастаю тэкст з сумкі. Ясна: «…Фані Ардан, Сафі Марсо, Джон Малкавіч у фільме “За воблакамі”»

      Сингарелла, сингарелла,

      Я твое целую тело…

      Віктар ужо танцуе каля Веры, яна яго карцінна адпіхвае. Вера ненавідзіць Віктара, неяк яна сказала мне пра гэта. Аднак дазволіць сабе байку тут не можа, яна на рабоце. Таму, сціснуўшы зубы, спрабуе толькі вось гэтак карцінна яго пакрысе адпіхваць ад сябе. А яшчэ яна павінна ўсміхацца, рухаць каленямі ў такт песні. Ва ўсіх праклятая работа, работа прытворшчыкаў. СКАЧАТЬ