Название: Восень у Вільнюсе (зборнік)
Автор: Маргарыта Прохар
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-02-1604-5
isbn:
– Паабяцай, што знойдзеш годную дзяўчыну, якая будзе кахаць цябе і клапаціцца пра цябе, каб я сышла ў нябыт спакойнай.
Я паабяцаў. І не выканаў гэтага абяцання, дадзенага на пачатку свайго жыцця. Ад гэтага мне цяжка, але і змяніць нешта я не ў стане.
Час засынаць. Час засынаць. Спаць і глядзець на цябе са мной – назіраць за намі ў чароўным сне. Гэта ўсё, што я магу зрабіць для сябе. Таму што я – толькі назіральнік.
Горад у тумане, уздыхаеш – і бачыш сваё дыханне. Дым ад цыгарэты не ідзе ўверх – ахутвае цябе, сцелецца вакол. Удалечы нічога не бачна, акрамя расплывістых вечаровых агнёў.
Я стаю на прыпынку і думаю: цікава, пра што гавораць людзі ў гэты халодны восеньскі вечар?
Маладыя смяюцца: нешта пра раскладушку, якая падае і разломваецца на дзве часткі ў самы непадыходзячы момант.
Сямейная пара абмяркоўвае, што купіць на Новы год у падарунак знаёмым.
Людзі клапоцяцца пра навагоднія святы, а мне цяжка перажыць нават восень.
– Пачку цыгарэт, калі ласка.
– Рэшту забярыце.
Галасы, галасы, галасы – аб чымсьці сваім, аб чымсьці…
… я такі фільм глядзеў!..
…не глядзі ў яе бок, што ты вылупіўся, як…
…сукенка, такая зялёненькая, прыгожая. Я проста паміраю…
…што ты бубніш на хаду, як…
…стары тралейбус. Трасецца… У мяне ў сумцы з вінаграду – каша.
…купім ім лепей цукеркі, яны танней, чым гэтае праклятае люстэрка, – працягвае абмеркаванне тая сямейная пара.
Ніхто не заўважае восені. А я раптам зразумеў, чаму яна ў гэтым годзе асаблівая. Яна аранжавая, гэтая восень. Светлааранжавая… Жоўты і чырвоны колеры зліваюцца ў адзін – і таму восень аранжавая… І я, атрымліваецца, еду на работу ў гэтай аранжавай восені…
Недзе і ты жывеш без мяне ў гэтай аранжавай восені. А я? Ты можаш спытаць, чым я жыву без цябе? Успамінамі. Назіраннямі і ўспамінамі, паколькі ўспаміны – гэта мае назіранні за табой і сабой у мінулым…
Прыехаўшы на студыю, заходжу ў бар. Вера ўжо спявае. Я хітаю ёй і сядаю за столік, заказаўшы каву.
– Прывітанне, артыст!
Я паварочваюся і заўважаю свайго суседа.
– Прывітанне, патолагаанатам! Што ты тут робіш? А, зразумела, – кажу я, заўважыўшы яго погляд у бок Веры.
Прыносяць маю каву. Я імкнуся хутчэй выпіць яе – да працы лічаныя СКАЧАТЬ