– Што ж, мабыць, гэта самая лепшая навіна за ўсю гэтую пакутлівую і ўсё ж пранізліварадасную восень у Вільнюсе. Прапаную адзначыць гэтую падзею.
Мы злавілі таксі.
– Куды вас адвезці? – спытаў таксіст.
Праўду кажучы, мы і самі не ведалі. Ведалі толькі адно: гэта павінна быць зусім новае месца.
– Скажыце, можа, сёлета дзесьці адкрыўся новы рэстаран?
Неўзабаве мы ўваходзілі ў невядомы нам рэстаранчык. Усё тут было ўльтрамодным, прэзентабельным і – што самае галоўнае – зусім незнаёмым.
Мой працадаўца па маёй просьбе заказаў стравы на свой густ. Мы моўчкі елі, але я заўважыла, што ён хацеў пагаварыць. Але… Раз мы з’ехалі ад успамінаў, значыць, мы не павінны гаварыць пра мінулае. Гэта нібы новая гульня, і, здаецца, я знайшла ў ёй рашэнне.
– Ведаеце, – сказала я, – давайце гаварыць пра цяперашняе ці будучыню. Мы пра гэта так і не пагаварылі. Што ж вы маўчыце?
– Проста ў мяне цяпер такі стан, які цяжка растлумачыць у некалькіх словах. Зрэшты… Вы калі-небудзь блукалі па маленькім мястэчку ў першых проблісках світанку? Нікога няма, пуста, ціха, сонна… Вось так і ў мяне зараз на душы.
– З’язджайце з гэтага горада.
– Куды?
– У горад, дзе няма восені.
– А вы можаце назваць горад, у якім ёсць толькі вясна?
– Ну, дзе-небудзь далёка на поўдні. У Афрыцы, напрыклад.
– У Афрыцы… Не, з Афрыкай у нас нічога няма агульнага. Я вырас у паўночных мясцінах. Я рос і жыў у гарадах, дзе заўсёды былі восень і зіма, дзе ў доўгае змярканне і халады прывыкалі чакаць вясну. І я буду яе чакаць, як у дзяцінстве і юнацтве. Зрэшты, не ведаю. Можа быць, стану калі-небудзь іншым і з’еду. У вашу хваленую Афрыку, – ён памарудзіў, нібы сузіраў будучыню. – Зрэшты, вось ваш ганарар. І дзякуй. Не крыўдуйце на мяне.. – а потым, усміхнуўшыся, дадаў: – Да сустрэчы вечнай вясной у Тунісе.
І ён сышоў. Я не стала яго затрымліваць.
Над горадам прайшоў дождж. Было цёпла і пахнула свежасцю – ад чыстага неба і абмытай зямлі – як вясной, калі мы зноў будзем маладыя і прыгожыя і поўныя сіл і надзей…
Тут я ўступіла ў лужыну і да чаравіка прыліп маленькі жоўты лісток, які нагадаў, што восень яшчэ не скончылася. Восень у Вільнюсе.
А я… Калі я думаю пра каханне, я прыязджаю восенню ў Вільнюс. Не ведаю, сустрэнемся мы калі-небудзь ці не, СКАЧАТЬ