Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мой дзень пачынаецца (зборнік) - Коллектив авторов страница 17

СКАЧАТЬ вымавіла яна, схапіла руку хлопца і пацалавала яе.

      – І дзе ён цяпер?

      – Ён патануў год таму. Няшчасны выпадак!

      – А яна?

      – А яе… токам учора забіла!

      Русалка рассмяялася. Рэха яе смеху пракацілася па калідорах, некалькі разоў адскочыла ад прыборных панэляў і вылецела ў вентыляцыйную шахту.

      – Ты прыйшла па мяне? Забівай. – Янік лёг.

      – Не хачу.

      Янік устаў і адчыніў дзверы лабараторыі. З двара пацягнула чэрвеньскай свежасцю.

      – Тады ідзі на волю, на сваю бярозу.

      Русалка паглядзела Яніку ў вочы і сумна сказала:

      – І ісці не хачу. Я жыць хачу! З табой жыць! – тут яна загаварыла вельмі хутка і нервова: – Калі святар накіне на мяне крыжык і ахрысціць новым імем, я стану чалавекам – жывым чалавекам, я не буду памятаць, што са мной рабілі і што рабіла я! І дажыву свой век сярод людзей! Табе ж падабаюцца вочы мае, рукі мае, стан? Дык знайдзі святара!

      – Дзе ж я табе яго знайду? Ужо стагоддзе, як наша афіцыйная рэлігія – юніверсалогія…

      – Я ведаю, я пры жыцці была юніверсалкай. Навука не ўмее ўваскрашаць, уваскрашае толькі вера! Ты ведаеш, куды трэба ісці! Я буду чакаць цябе тут. Аднясі яму мой грэбень!

      Русалка ўсадзіла грэбень у валасы Яніка і знікла.

      Янік падышоў да маленькай царквы, якая насіла статус архітэктурнага помніка і таму не была зруйнаваная апантанымі чыноўнікамі-юніверсолагамі. Цяпер тут быў арганізаваны «Музей хрысціянства». У ім пастаянна жыў загадчык, вартаўнік і экскурсавод – трыадзіны прафесійна і цэласны духоўна музейнік Міраслаў, аб якім хадзілі чуткі, што ён па начах служыць малебны і нават хрысціць дзяцей.

      Янік узышоў па каменных прыступках і, крыху памарудзіўшы, пастукаў у дзверы.

      – Хто такі? Нашто прыйшоў? – пачулася знутры.

      – Мне… я студэнт. З лабараторыі.

      – Малады юніверсолаг. Па крыжык ці як?

      – Не… я па асабістым пытанні.

      Дзверы адчыніліся. Лысы музейнік у чорным балахоне прыжмурыўся, ацэньваючы Яніка, а потым зрабіў два крокі назад, прапускаючы хлопца:

      – Уваходзь.

      Янік пераступіў парог і ўвайшоў у музей, хадзіць у які без навуковай нагоды ў юніверсолагаў лічылася жудаснай заганай.

      Хлопец агледзеўся. У святле лампад са сцен за Янікам сачылі выявы засяроджаных святых. Ад іх позіркаў у Яніка пахаладзелі рукі.

      Тым часам музейнік Міраслаў дастаў з-пад крыса зялёную шкляную бутэльку.

      – Кагор! Хрыстова кроў,– сказаў ён, наліваючы віно ў музейны экспанат – срэбны кубак, і працягнуў кубак Яніку. – Трымай.

      – Я не п’ю.

      – Я не сказаў – пі, я сказаў – трымай. – Музейнік закрыў бутэльку, паставіў яе на падлогу і ўзяў кубак з кагорам з рукі Яніка. – Я ведаю: вы, навукоўцы-юніверсолагі, кроў не п’яце, вы яе разглядаеце ў мікраскоп. Вы ўсё разглядаеце ў мікраскоп, а што не змяшчаецца на шкельца – за тым цікуеце ў тэлескоп! Як там у вас… эммм… «прычынна-выніковыя СКАЧАТЬ