Название: Мой дзень пачынаецца (зборнік)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Поэзия
isbn: 978-985-02-1385-3
isbn:
– Яна яшчэ і спявае! – абурылася Палаева і валасамі па галёнкі, у белай кашулі з даўгімі рукавамі.
– А чаго ёй нудзіцца: сядзіць на сваёй бярозе ў сваё свята! – прашаптала Ханько.
– А ўчора нашага Яніка завабіла ў ваду, ледзь выратавалі! – Палаева паправіла мікрафон і трывожна паглядзела ўбок, дзе хаваўся хлопец.
– Гэта таму, што Янік быў без крыжыка! Двоечнік. – Ханько таксама паглядзела ў Янікаў бок.
– Д-давайце н-не будзем яе к-кранаць, – запінаючыся, адгукнуўся Янік з хмызоў.
– Як гэта «не будзем»? Мы на гэтую русалку чацвёртыя суткі палюем! – раззлавалася Палаева.
– Ды цішэй вы! – шыкнуў на студэнтаў навуковы кіраўнік. – Ханько! Рыхтуйце прэпарат.
Ханько ўзняла чорны пнеўматычны пісталецік з налепкай-кветачкай на рукаятцы і накіравала дула на русалку. Пачуўся кароткі хлапок. Нябачная русалка, нарабіўшы добрага шоргату, сцякла з дрэва са шпрыцам у левым сцягне.
Васіль Пятровіч кіўнуў і выпрастаўся. Янік адключыў выпраменьвальнікі.
– Зараз праявіцца. Зараз.
Сапраўды, праз некалькі секунд на траве, як выява на фотаплёнцы, пачаў праступаць сілуэт русалкі. Хутка пад бярозай ужо ляжала незвычайна прыгожая, але дужа бледная дзяўчына з валасамі па галёнкі, у белай кашулі з даўгімі рукавамі.
Васіль Пятровіч падышоў да русалкі. За ім насцярожана падцягнуліся студэнты.
– Толькі ў вочы ёй не глядзіце. Крыжыкі на ўсіх ёсць? – спытаўся Васіль Пятровіч.
– Так. Узялі ў музеі пад роспіс! – сказала Ханько.
– Толькі не забывайцеся, што наша афіцыйная рэлігія – юніверсалогія, а нашыя боствы – Навука і Эксперымент. Раніцай каб знялі крыжыкі і вярнулі іх у музей, – папярэдзіў студэнтаў навуковы кіраўнік.
Палаева асцярожна дакранулася да русалкі і прашаптала:
– Якая халодная!
– Канешне. Яна ж мёртвая! – радасна абвясціла Ханько.
– З-за прэпарата?
– Не. Прэпарат яе толькі абезрухоміў, праявіў і зрабіў асязальнай. Яна мёртвая сама па сабе. Глядзіце: след ад вяроўкі на шыі. Напэўна, павесілася, калі чалавекам была. Цэнны экзэмпляр.
Ханько ведала ў тэорыі амаль усю русальную традыцыю славян і магла расказваць аб русалках суткі запар.
– Хіба не толькі тапельніцы робяцца русалкамі? – здзіўлена спыталася Палаева.
– Палаева! – з прыкрасцю працягнуў Васіль Пятровіч, махаючы зацёклымі ад доўгага сядзення рукамі і нагамі.– Я табе зараз датэрмінова пастаўлю «два» за веданне прадмета. Ханько?
– Усе дзяўчаты-самазабойцы, СКАЧАТЬ