Название: Мой дзень пачынаецца (зборнік)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Поэзия
isbn: 978-985-02-1385-3
isbn:
– Ты мне скажы: будзеш яе берагчы? Бо нашто істоту ачалавечваць, калі яна нікому не патрэбная?
– Буду берагчы! – адказаў Янік.
– Як хочаш, каб яе звалі? Можа, Марыяй?
– Можна і Марыяй. Прыгожа.
Святар усміхнуўся:
– Вось і добра! Развучым цябе і яе займацца забойствамі, навучым дарыць жыццё… А сына твайго першага ахрысцім Міраславам!
Глобус Еўропы
– Ці ёсць у вас глобус Еўропы? – спытаўся хлопчык у прадаўца.
Хлопчык быў маленькі і канапаты, а прадавец – вялікі і барадаты.
– Не, хлопчык. Няма. Учора прадаў апошні, а новую партыю яшчэ не прывезлі,– з усмешкай адказаў прадавец, пагладзіўшы рукой бараду.
– Шкада, – расчаравана прамовіў хлопчык і скіраваўся да выхаду.
– Пачакай, хлопчык! – паклікаў прадавец. – Нашто табе Еўропа? Яна такая мізэрная! Вазьмі лепш Ганімед.
Мужчына зняў з паліцы глобус Ганімеда і ўключыў яго ў сетку. Глобус, падсвечаны знутры, закруціўся вакол сваёй восі, і з яго загучала модная песенька.
– Вось, паглядзі: і глобус, і лямпа, і радыёпрымальнік – тры ў адным! І сам Ганімед – не тое, што Еўропа, ён вялікі і жалезны, сапраўдны мужчына! Ты ж хочаш вырасці сапраўдным мужчынам?
Хлопчык кіўнуў.
– Тады Ганімед – тое, што табе трэба! А ведаеш, хто такі Ганімед? О, я раскажу табе! Гэта быў сын траянскага цара Троса! Царэвіч, вось хто! І сам Юпітэр, ператварыўшыся ў арла, знёс яго на спіне ў свае нябесныя апартаменты, да багоў. Ну як? Бярэш?
– Не, – сказаў хлопчык. – Мне трэба Еўропа.
Прадавец паставіў Ганімед на прылавак і ўзяў з паліцы іншы глобус – жоўта-залаты, увесь пакрыты кратарамі.
– Можа быць, табе спадабаецца Ія? – спытаўся мужчына ў хлопчыка. – Яна ўся жоўтая, таму што на ёй многа серы. Толькі зірні, якая яна гарачая, колькі тут вулканаў! На ёй можна гатаваць ежу!
Прадавец уключыў глобус, і той пачаў разагравацца, як электрычная плітка.
– Ія была жрыцай багіні Геры, такой прыгожай, што Юпітэр закахаўся ў яе і спакусіў. Ставіш на яе рашотку, зверху – рондалік, і варыш што табе хочацца! Асцярожна, не апячы пальцы. Ну што – запакоўваць?
– Не, – пакруціў галавой хлопчык.
Прадавец агледзеў вітрыны і, крыху паразважаўшы, выцягнуў з шафы, што стаяла ў кутку, яшчэ адзін глобус – вялікі і цяжкі. Ён змахнуў з яго пыл і паставіў перад хлопчыкам.
– Вось. Гэта Каліста. Мала чым адрозніваецца ад Еўропы, толькі на ёй менш ільду і больш скалаў. Каліста была німфай. Юпітэр і яе спакусіў. Юпітэр той яшчэ быў шалапутнік! А што?
Багам можна ўсё. Ну што? Спадабалася?
– Не. Я хачу Еўропу, – сказаў хлопчык.
– Які ўпёрты. Нашто яна табе? – пацікавіўся прадавец, хаваючы Ганімеда з Іяй СКАЧАТЬ