Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мой дзень пачынаецца (зборнік) - Коллектив авторов страница 20

СКАЧАТЬ пешаходаў. Хлопчык набраў з калонкі ў вядро чыстае вады і адправіўся на бліжэйшую паркоўку каля гандлёвага цэнтра. Паркоўка была шчыльна застаўлена аўтамабілямі, а ў іх сядзелі мужчыны ды цярпліва чакалі, пакуль іх жанкі стомяцца гуляць па пяціпавярховай краме і вернуцца з пакупкамі.

      Хлопчык падышоў да самага крайняга аўтамабіля, дастаў з вядра анучку і паглядзеў на мужчыну, які сядзеў за рулём і чытаў навіны ў інтэрнэце. Мужчына адарваў позірк ад экрана відэафона, заўважыў хлопчыка і кіўнуў, даючы дазвол на тое, каб памыць машыну.

      Хлопчык вымыў гэтую машыну, за ёй яшчэ адну, і яшчэ… Ён змываў з аўтамабіляў пясок, пыл і сажу, і шэрыя машыны пераўтвараліся ў чырвоныя, белыя, сінія, зялёныя… Хлопчык нават знайшоў у сваім новым занятку пэўную прыгажосць і сэнс: яму падабалася рабіць свет чыстым і рознакаляровым. І ў кожнага, хто быў за рулём аўтамабіля, хлопчык пытаўся:

      – Вы, часам, не ведаеце, дзе можна набыць глобус Еўропы?

      Аўтамабілісты адмоўна круцілі галовамі: яны не цікавіліся ні астраноміяй, ні геаграфіяй. Толькі адзін мужчына, апусціўшы шкло, адказаў:

      – На тым беразе, у Верхнім горадзе, стаіць вялікая астранамічная крама. Там ёсць усё аб космасе. Трэба перайсці мост, звярнуць направа, і праз чатыры кварталы ты дойдзеш да яе. Я якраз еду ў той бок. Я б цябе падвёз, але ў мяне светлы салон, а ты ўвесь чорны ад бруду, так што выбачай.

      Шкло паднялося, аўтамабіль зароў і з ехаў з паркоўкі, а пасля знік за паваротам.

      Хутка ў хлопчыка былі поўныя кішэні грошай. Іх было дастаткова, каб купіць жаданы падарунак. Хлопчык апаласнуў вядро і, павесіўшы яго на руку, скіраваўся ў бок Верхняга горада. Ён хацеў хутчэй патрапіць у вялікую астранамічную краму.

      Хлопчык узышоў на мост. З кожным крокам ён набліжаўся да сваёй мары.

      «Я скажу, – думаў хлопчык, – дайце мне самы вялікі, самы дакладны глобус Еўропы! Каб на ім былі бачныя ўсе будынкі, усе дамы! Цікава, з чаго яны зробленыя? На Еўропе многа льду, то, напэўна, там усё будуюць з яго!»

      Вядро біла хлопчыка па каленцы і гучна бразгала.

      «Я скажу: дайце такую Еўропу, каб яна ўся зіхацела і круцілася! І яшчэ каб на ёй паказваўся час – такі самы, які на сапраўднай Еўропе. Каб я ведаў, што ў майго таты зараз – дзень ці ноч».

      Але, не дайшоўшы нават да сярэдзіны моста, што звязваў яго з марай, хлопчык пачуў крык. Ён агледзеўся, аднак на мосце не было пешаходаў, толькі аўтамабілі праносіліся міма, пакідаючы за сабой пах бензіну.

      Хлопчык падышоў да краю моста і паглядзеў уніз. У рацэ плёскалася дзяўчынка. Яна сыходзіла пад ваду і зноў з яўлялася на паверхні, спуджана глытала паветра і цягнула рукі ўгару.

      «Яна ж тоне!» – падумаў хлопчык. Ён ў адзін момант збег з моста да вады, паставіў вядро, скінуў чаравікі і, не задумваючыся, плюхнуўся ў ваду. Хлопчык плаваў, як дэльфін, таму праз некалькі імгненняў ужо быў каля дзяўчынкі. Ён падхапіў яе і пацягнуў да берага, дзе сабраліся людзі: яны жахліва заломвалі рукі, здымалі здарэнне на мабільныя відэафоны, але ў ваду не ішлі.

      – Дзяўчынка! – перагаворваліся СКАЧАТЬ