Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мой дзень пачынаецца (зборнік) - Коллектив авторов страница 15

СКАЧАТЬ Ханько аблізнула параненую далонь.

      Палаева акуратна выцягнула грэбень з валасоў русалкі і ўзважыла ў руцэ.

      – О-о, цяжкі! Цікавы артэфакт. Здадзім на экспертызу, вынікі змесцім у дадатак да работы.

      Дзяўчаты паклалі русалку ў мех і павалаклі па зямлі да мікрааўтобуса, які стаяў пад алешынай за палову кіламетра ад месца лоўлі аб екта. Хлопец моўчкі пайшоў за імі.

      Палаева і Ханько даследавалі аб'ект у навуковай лабараторыі: Палаева вазілася з лічбамі ў аддзяленні статыстыкі, Ханько ў павільёне праводзіла вопыты над русалкай, тэстуючы тую на ўстойлівасць да розных рэчываў, гукаў і асяродкаў. Русалка мітусілася ўнутры сферычнага электрамагнітнага вальера, намагаючыся вырвацца, але не магла пераадолець нябачны бар ер, які іскрыў і балюча біў яе токам.

      – Дайце мне грэбень. Вярніце мне грэбень! – крычала русалка, цягнула рукі да даследчыкаў, але тут жа атрымлівала разрад, шыпела і адскоквала назад.

      – Электрычнасць ёй не даспадобы! – канстатавала Ханько, калі ў павільён увайшла Палаева з электронным планшэтам у руках.

      – А яна не вырвецца? – спалохана спыталася Палаева, уводзячы ў базу дадзеных апошнія лічбы з датчыка, ужыўленага русалцы паміж лапатак, куды тая не магла дацягнуцца сваімі доўгімі, гнуткімі пальцамі.

      – Ніяк. Высокае напружанне – раз, кодавыя герметычныя дзверы ў лабараторыі – два, пастаянны нагляд – тры, – упэўнена адказала Ханько.

      – Дадай некалькі адзінак. Нешта мне неспакойна.

      – Баішся?

      – Інтуіцыя.

      – Інтуіцыя? Хм… Кажуць, у рудых яна дужа развітая. Добра, накіну дзясятачак.

      Палаева кінула позірк на таймер:

      – Колькі яна ўжо не расчэсвалася?

      – Дванаццаць гадзін.

      – Датчык паказвае высокі ўзровень трывожнасці і сярэдні – болю. Яшчэ пачакаем.

      – А пакуль, каб не марнаваць дарэмна час, праверым, як яна рэагіруе на павышэнне і паніжэнне тэмпературы. Зараз надыдзе зіма-а-а…

      Ханько некалькі разоў дакранулася да сэнсарнага экрана. Тэмпература ў русалчыным вальеры пачала зніжацца. Русалка забегала па крузе, але хутка холад узяў сваё: яна села, абхапіўшы рукамі калені, заплюшчыла вочы і змоўкла. Доўгія валасы, напоўненыя вадой, абгарнулі істоту цалкам – і застылі на марозе, утварыўшы вакол русалкі покрыў з ільду.

      – Глядзі: замерла! – абрадавалася Ханько і запляскала ў ладкі.– Напэўна, па такой жа схеме яны заміраюць у азёрах на зіму! А цяпер пераселім яе ў Афрыку…

      Студэнтка зноў дакранулася да планшэта. Паветра пачало прагравацца. Лядовая корка на русалцы адтаяла. Русалка здрыганулася і рэзка разамкнула вейкі. Але праз некаторы час ёй стала нясцерпна горача: яна скінула з сябе кашулю ды замітусілася па вальеры з падвоенай хуткасцю.

      У павільён увайшоў Янік. Палаева заўважыла хлопца і паправіла прычоску. Але ён убачыў прыгожы русалчын стан, вакол якога струменіліся доўгія валасы – і застыў, СКАЧАТЬ