Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мой дзень пачынаецца (зборнік) - Коллектив авторов страница 12

СКАЧАТЬ котка Рыся, якая атрымала сваё імя з-за дзікай плямістай афарбоўкі і акуратных кістачак на вушах. Ната падабрала яе каля пад'езда зусім маленькім кацяняткам, лёгкім, як пёрка, а цяпер Рыся весела гойсала па кватэры, і ад яе скокаў звінеў крышталь у «сценцы».

      Не разлічваючы заспець пасярод залы перашкоду, Рыся ўпісалася ў ёлку, зваліла яе і ад страху ўзвілася на шафу.

      Ната крыху падумала і перацягнула ёлку ў кут. Пасля дзяўчына пачала ўспамінаць, дзе знаходзяцца ёлачныя цацкі і мішура.

      На шафе чмыхнула Рыся: ёлачны пах дабраўся і да яе.

      – Антрэсолькі! – прасвятлела Ната, збегала за зэдлікам і дастала з антрэсолей старую драўляную скрыню з-пад гуталіну.

      Гэта была чароўная скрыня. Калі Ната была маленькай дзяўчынкай, яны з татам і мамай ездзілі да бабулі ў вёску. Дзве гадзіны ў мяккім крэсле вялікага аўтобуса, які так роўна і хутка едзе па трасе, нібыта ляціць над ёй. Пасля гадзіна чакання ў халоднай зале аўтастанцыі раённага цэнтра, кукурузныя палачкі ў цукровай пудры, ад якіх пальцы робяцца ліпкімі і, аблізаныя-пералізаныя, настываюць на холадзе. Следам яшчэ гадзіна язды ў маленькім рэйсавым аўтобусіку, што падскоквае на кожнай яміне, як жабка. Потым пешшу, два кіламетры па гравійцы, занесенай снегам – тату снегу па калена, Наце па пояс! І, нарэшце, маленькая бабуліна хата, гарачая печ, марозныя ўзоры на шкле. Тата пойдзе ў лес і вернецца з ёлкай – сапраўднай, жывой, калючай! І тады бабуля дастане з падполу тую самую скрыню і паставіць на падлогу, пакрытую даматканай посцілкай. І Ната з мамай асцярожна будуць вымаць шкляныя цацкі з ваты, якой яны перакладзены з мінулага года, каб не пабіліся, і вешаць іх на ёлку – Ната на ніжнія лапкі, мама на верхнія. Шкляныя зайчыкі, вавёрачкі, залачоныя шышкі, пасыпаныя, як сняжком, белым шкляным парашком, снегавік, сімпатычныя мухаморчыкі, бліскучыя шары са сняжынкамі і рамонкамі, пацеркі і самаробныя папяровыя рознакаляровыя сцяжкі. Потым тата возьме Нату на рукі, і яна надзене на ёлку ружовую вярхушку, бо якая ж ёлка без вярхушкі? Пад ёлку без вярхушкі Дзед Мароз не пакладзе падарунак!

      І вось скрыня амаль пустая, і застаецца самае галоўнае! Не дыхаючы, выняць з ваты вялікі празрысты шар на чырвонай тасёмцы, у якім схаваны маленькі домік, ёлачка і хлопчык на лыжах. Як яны туды патрапілі? Гэта дзіва! Ната павесіць гэты шар на самае віднае месца, на самую прыгожую лапку, і будзе цэлы вечар глядзець на таго хлопчыка, на яго сінюю шапачку і ружовыя шчокі, і ёй будзе здавацца, што хлопчык усміхаецца. Вось каб ён выбраўся з шара! Тады яна б пайшла з ім гуляць і катацца на лыжах!

      – Калі будзеш вельмі жадаць, ён абавязкова прыйдзе да цябе! – казала бабуля. – Толькі не разбівай шар, каб яго вызваліць. Проста чакай.

      І Ната кожны год пісала лісты Дзеду Марозу, каб ён вызваліў Дзяніску – бабуля сказала, што хлопчыка завуць Дзяніска – са шклянога шара, і клала лісты пад ёлку. Але Дзед Мароз дарыў Наце калі шапку, калі ляльку, а калі – набор цукерак, а Дзяніска так і заставаўся ў шары.

      Аднойчы тата прывёз з вёскі скрыню з цацкамі.

      – Натка, бабуля прасіла перадаць іх табе! – СКАЧАТЬ