Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мой дзень пачынаецца (зборнік) - Коллектив авторов страница 13

СКАЧАТЬ Ната выпусціла шар з рук, і ён упаў на дыван. Ната закрыла вочы рукамі:

      – Толькі не разбіся! Не разбіся!

      Шар ляжаў на дыване цэлым-цалёханькім і пагойдваўся з боку ў бок, як неваляшка.

      Рыся вельмі любіла круглыя, бліскучыя рэчы. Яна імгненна саскочыла з шафы, апынулася каля шара, падчапіла яго лапай і пагнала па пакоі, узняўшы хвост трубой.

      – Рыся, стой! Рыся, куды?! – Ната пагналася за коткай, але дзе там! У два скокі Рыся дагнала шар, ухапіла яго за чырвоную тасёмку і нырнула ў прыадчыненыя балконныя дзверы. Там котка ўскочыла на бетонны парапет незашклёнага балкона, села і, не выпускаючы з пашчы тасёмку, пачала драпаць шар і ганяць яго па крузе.

      – Божа мой, Рыся, вярніся! – заплакала Ната і выбегла на балкон.

      Рыся моцна штурхнула шар лапай і, згубіўшы раўнавагу, паляцела ўніз. Ната схапілася за сэрца, а пасля асцярожна перагнулася праз парапет.

      З вышыні трэцяга паверха ёй адкрылася дзівосная карціна.

      У высокім сумёце ляжаў незнаёмец у лыжах – тварам уніз, а на яго спіне сядзела перапуджаная Рыся.

      – Божухна! – Пляснула ў ладкі Ната, кінулася ў прыхожую, навярцела на сябе шарф і як была, у тапачках, пабегла ратаваць Рысю, шар ды лыжніка.

      Калі Ната, губляючы ў снезе тапачкі, дабегла да месца сустрэчы сваёй дамашняй пітоміцы і яе выпадковай ахвяры, яна заспела незнаёмца седзячым у сумёце з Рысяй у руках. Рыся жмурылася і мурчэла.

      – Як добра, усе жывыя! – шчасліва ўскрыкнула Ната. З вамі ўсё ў парадку?

      – Так, дзякуй. Снег у гэтым годзе надзвычай мяккі. Ваша лятучая котка таксама ў норме! – адказаў незнаёмец і ўсміхнуўся.

      Ната прыгледзелася да яго. Сіняя шапачка, ружовыя шчокі… знаёмая ўсмешка…

      – Дзяніска? – вырвалася ў яе.

      – Мы знаёмыя? – спытаўся хлопец.

      – Вы не паверыце: вы там, у шары! – адказала Ната.

      – У якім шары? – не зразумеў хлопец і на ўсякі выпадак устаў з сумёта.

      – У шары! Шкляны, вялікі шар, ён падаў разам з Рысяй! Ён павінен быць недзе тут!

      Ната пачала шукаць шар у сумёце, але снег быў сапраўдны, а таму вельмі халодны. Хутка рукі Наты зусім заледзянелі.

      – Вой, гэта ваша! – сказала яна, выцягнуўшы са снегу лыжную палку.

      – Дзякуй! адказаў Дзяніс. – Ведаеце, наўрад ці вы знойдзеце што-небудзь у гэтым снезе. Давядзецца чакаць вясны. Дарэчы, як вас завуць?

      – Ната, – адказала дзяўчына і працягнула хлопцу руку.

      – І чым жа вы займаецеся, Ната, што ў вас коткі з вокнаў вылятаюць? – спытаўся Дзяніс.

      – Мы… мы ёлку прыбіралі. А ведаеце, Дзяніс… у мяне ёсць малако і цукеркі. Давайце я пачастую вас кавай! – прапанавала Ната.

      – Давайце! – пагадзіўся Дзяніс, а Рыся элегантна скокнула з яго рук і выцягнула са снегу шкляны шар з домікам, ёлачкай і хлопчыкам на лыжах.

      Грэбень у скрыні

      Вецце старой бярозы СКАЧАТЬ