Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі. Міхась Міхалевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі - Міхась Міхалевіч страница 15

СКАЧАТЬ даўней было крэпка многа. Раней дык гэта наша гордасць была тут. А рэчка цяпер – і рыбы саўсім не відаць нідзе. Мутнае ўсё, забалочанае. Гэта ж мора зрабілі. А чысценькае, светленькае – ідзеш па беразе. Ну рыбы многа было.

      – Ну а чым лавілі рыбу?

      – Ну, як на эна ўрэмя, цяпер снасць саўсем другая. Удачку, сак такі, волак на двух жордках. Самі вязалі, самі бабы, жэншчыны, пралі, ткалі. Усё ж гэта ўручную. Бродзень быў. На паясах такіх тожа сетка. Два палазы такія загнёныя. Па затоках, ну дзе і па рацэ дзе ціхае месца. Ну і невад быў. Венцер у нас не асоба распрастранёны. Венцер, дык гэта з лазы. Бучы мы звалі. Дык, бываіць, сам мянтуз туды ўлезіць. Так устроена. Туды, а назад – не.

      – А якія рыбы тут былі, як называлася рыба тут?

      – Акунь, шчупак, ясь, карась, галавень. Ну вот такія. Кялбы былі. Помню, у дзецтве малы, цэлы дзень кялбы надта браліся. Такія невялікія, але ўкусныя надта.

      – А якая самая смачная рыба?

      – Як мне, дык мянтуз. Пад гадзюку такі. Цёмны такі, чорны. Нада кожу знімаць з яго. Але ж рыба.

      – А што з рыбай рабілі?

      – Ну што? Жарылі, тушылі, хто, бываіць, і пасоліць.

      – А ц капцлі?

      – Пазней ужо. Пазней пачалі. То і цяпер не ўсе рыбу копцяць. Надта не было калі раней і лавіць яе. Жылі на зямлі, дык нада было на полі.. Можна было і рыбы было болей так. Але врэмя нада ж на гэта. А трэба ж ісці жаць, трэба ісці касіць, толька як свабоднае врэмя калі якое. Ну і то ж нада прыспасабленія. Ну дык пойдзеш, торбу зловіш рыбы.

      Канстанцін Пятровіч Чараповіч, 1921 г. н., і Аляксандр Сяргеевіч Савінскі, 1940 г. н. (зап. 2013 г., М.М.):

      …Самая смачная рыба ў Вільлі – мянтуз і лінь. Смак у рыбы быў не такі, як зараз: даўней не было солі, каб рыбу саліць, і не было алею, каб яе смажыць. Рыба не свіння – на патэльню кавалак так не кінеш. Дык гатавалі рыбу ў гаршках у сваім саку ў печы. Соль была дарагая, саліць у бочкі рыбу было шкода, і свіны жыр таксама быў дарагі, і летам жыру ўжо не было. Тушыць у печы ў гаршку было сама проста і танна, амаль нічога не трэба, кропу ці траў якіх, ягад дабавіць – і ўсё. Алей быў толькі льняны і канапляны, і на ім рыбу не пяклі. Цяпер па-другому гатуюць, таму і смак у рыбы другі. Не сказаць, што са спецыямі і спечаная на патэльні на алеі лепей, бо ежа, згатаваная ў печы, тая ж груца ці капуста, або той жа хлеб, выпечаны ў печы, непараўнальна смачней, чым на газавай пліце. Таксама рыбу ў печы сушылі.

      Вільля памялела пасля вайны, як лясы пачалі рэзаць. Зараз гэта не рака, а нейкае непаразуменне. Вышэй Пагоста – яна канава. Зрабілі канавамі Сластоўку, Кабылянку і ўсе малыя рэчкі, што даўней неслі ваду ў Вільлю. Балоты паасушалі, і няма ніякага адстойніка, каб дзе муць садзілася. Уся гэта муць ідзе адразу з поля ў Віллю. Нават ракаў не стала ў рацэ. Першы раз ракаў вывелі, як прыйшлі Саветы і сталі “моллю” ці як тутэйшыя казалі “быдлам”, а не плытамі сплаўляць лес. Не любілі яны(ракі) кару, іх тады знішчылі. У нас платагонаў звалі штырнікі. А после як перасталі моллю слаўляць СКАЧАТЬ