Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі. Міхась Міхалевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі - Міхась Міхалевіч страница 19

СКАЧАТЬ варыць то няма чаго, пасля вайны, ляціце за рыбай на раку. Пака закіпіць вада, мы ўжо злётаем і зловім рыбы. Яльцоў і шчупакоў. Толькі плоткі не лавіліся ў гэнай рэчцы.

      …Тады надта келбоў было ў Віліі. Я пакуль з Рабуні, са школы прыду дамоў пешшу, а праз Вілію пераходзіў ля Пахомава, ад келбоў аж дно чорна, дык хлопцы лавілі такой штучкай-волакам іншую рыбу, так яны зацягнуць і мне адразу цэлы кош наловяць і я з ім дамоў іду. Асноўная сетка ў нас была яльцоўка, ачко на два санціметры. Але сеткі тады рэдка ў каго былі. Вясной, як нераст ідзе, іх у асноўным ставілі. А так у народа асноўная прылада была сак-таптуха. У жніўні месяцы тады рыба ідзе да берага, у траву. Ну вот адзін застаўляе, а другі траву топча. А ў аснаўном рукамі лавілі. Яна не баіцца. У траве, у дубах я сам во гэткіх мянтузоў даставаў. Сямідырка – гэта была мінога. Яны ёсць буйныя – марскія або рачныя і дробныя – ручавыя. Мінога рачная ішла табунамі на нераст з Віліі ў левы прыток у раку Ілія да 1968 года, у раёне Баяр. Ну яны после нераста гінуць, сплывалі дохлыя ўніз па цячэнню. Іх лічынкі – грамжы – белыя, іх як насадку на рыбу капалі, на шнуры і донкі. Сямідырку, тую што якая вялікая, мала якія людзі ужывалі ў ежу, толькі тыя хто ведаў і не гідзіўся, тыя хто быў за Польшай на заробках у Латвіі. У многіх сялян пры Польшы хлеба было толькі да Каляд, і тады мусілі падавацца ў заробкі, ў Латвію, як тады казалі “даіць кароў”. Адтуль да нас прынеслі на яе моду. Астатнія гідзіліся – бо сямдырка сама формай як вужака. Так і вангораў і уюноў-піскуноў не кожны наш чалавек можа есці. У рацэ Ілле не было цырты, ёй нада чыстая, чыстая вада, а была свінка, ці падуст.

      …У Віліі ёсць руччавая фарэль-стронга, а ласось прахадная рыба. У Сосанцы, казалі людзі, што вясной паяўляўся ён (ласось). Ну цяпер не паявіцца. Перакрылі Вілію. Ну, пра ласося гаварылі адразу пасля вайны, у шасцідзесятыя гады ўжо перасталі. Справа ўся ў тым, што там лёд рвалі, каб мост захаваць у ледаход. Сапёры кідалі ўзрыўчатку. Так вот там ласосі трохі. вродзе паяўляліся, пасля выбухаў усплывалі. Ну я сам не відзеў, так чуў.

      …Мы ў аснаўном на Віліі лавілі рыбу рукамі. Мой швагра і сын. Вот тут раней, каля стройдеталей за час цэлаю выварку акунёў накідаем і мянтузоў во гэткіх во. Тут дубы былі такія. Мной апісаны ўсе ўрочышчы ад Сцешыц да Гліннага і тыя, што ўжо схаваліся ў вадасховішчы, заплылі вадой, усё я прайшоў гэта. «Тубершчына», «Алены», «Селякова», «Падмлынок», тут «Крапіўніца» была. «Паташня», «Норт» – гэта дзе зараз вадазброс, дзе былі Вольшына і Лазырцы. «Ляшнае». Вельмі глыбокае месца было ў Віліі пад Пахомавым. Усё гэта мной было апісана, усе прытокі абышоў, рэчку Кабылянку, такую знаменітую. Высокі пахомаўскі бераг і зараз відаць з дарогі, праз вадасховішча, напроць Рабуні. А там было Пахомава, дванаццаць, можа, хат, а была царква і самы бальшы фэст на Спаса – з усіх вялікіх вёсак з'язджаліся, з усяго наваколля. Хадзілі крэсным ходам.

      Вёска Вольшына (Лазарцы) (зніклая, зараз на дне Вілейскага вадасховішча).

      Лупіносаў Александр Васільевіч, 1954 г.р.

      У Лазарцах, ці Вольшына была 21 хата. Карэнныя фаміліі Наркевічы, Гісічы. Мая мама бла з СКАЧАТЬ