Название: Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі
Автор: Міхась Міхалевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Хобби, Ремесла
isbn: 978-985-7180-09-7
isbn:
Вёска Сцешыцы, Спас (55 км/455) Вілейскагараёна Мінскай вобласці
Віторыя Мікалаеўна Пякарская (Клемантовіч). Баба Вікця нарадзілася ў 1937 г.:
– А якая самая смачная рыба з Вяллі?
– Рака тут недалёка, самая смачная рыба – шчупак і мянтуз. У плоткі касцей многа. Самы рыбак у Сцешыцах, Шчэрба Казімір, жыве туды, пад Даўгінава.
Вёска Кумельшчына (61 км/449) Вілейскага раёна Мінскай вобласці
Алена Станіславаўна Гурыновіч, 1933 г. н.:
…Перш у Кумельшчыне не было калодзесяў, з ракі ваду і пілі, і адзежу мылі. Прорубка праб'ецца, і набярэш вады. Вада была чысценькая, фільтравалася праз пясочак. І ніхто не хварэў, і нічога не рабілася. А цяпер п'ём з калодзежаў, а ўсе гнілыя. Ракі ў нас у рацэ былі. Але ж даўней гэдак у раку нічога не кідалі і не злівалі. Карацей, даўней не гэдак было, бо цяпер болей, чым што, рака засорана. Тады рыбу лавілі кошыкамі. Пойдзеш, кошык заставіш – і гатова, поўны сяляўкі ці каўбуноў. А зараз і ракаў не стала, і рыба памянялася. Усё памянялася: і свет, і рака памянялася. Мужык мой не любіў рыбу лавіць, а страх як любіў грыбы збіраць. А вось сын любіў рыбу лавіць. Мне з рыбы найсмачней акунь. Мянтуз – тожа смачная рыба, але акунь смачней. Лешч сухі, многа касцей, а як малы, дык адны косці. А яшчэ была даўней смачная рыба, такая круглая і даўгая, як мая ляска, каторая пішчэла. Піскун, мусіць, і звалася. Лавілі ў старарэчышчы. Але як прынясуць і вытрасуць з торбы, то крыку было! Бо яны страшныя, як гадзюкі. Не ўсе людзі піскуноў маглі есці. Плотка смачная, але таксама многа касцей. Але сына ўжо няма, і бучоў не захавалася.
Іван Святоха, 1939 г. н.:
…Самая смачная рыба ў Вільлі – судак. Цяпер яго ёсць, як вадахранілішча зрабілі. Найбольшага шчупака, што я злавіў, на 8 кіль. У сеткі. Лавілі з дзвюх лодак сеткай, якая ў нас завецца волак. Шчас волаком ніхто не ловіць. Перасталі пасля запрэту на лоўлю рыбы. Рака і даўней у Кумельшчыне была не глыбокая, толькі вось даўней ямы былі глыбокія, а цяпер ям зусім няма. Перш ідзеш па берагу, відзіш рыбу, сейчас і рыбы няма, і не відаць дна ў рацэ. Перш хадзілі на лучніцу з васцямі, усё было відаць. Восці былі вялікія, можа на дванаццаць зубоў. І зімой хадзілі з доўбнямі – лёд жа быў чысты, а сейчас лёд такі, што нічога не відаць.
Доўбнямі білі і шчупака, і яльцаў, і ментуза. Яльцаў перш колькі было. Лавілі іх на СКАЧАТЬ