Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі. Міхась Міхалевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі - Міхась Міхалевіч страница 17

СКАЧАТЬ смалякоў – і паехалі. Ён, каторы б'ець, – уперадзі, канчаецца гарэць – раз, падкінець. Мы ездзілі і па вадзе, і пад ваду. Лепі ехаць спачатку пад ваду, у Сутокі. Бо туды едзеш – сілы ж болей, а так на ніз спусцішся, а тады дуй, і дуй – выдахнешся. Лодка усё ж гружоная, праедзеш кіломераў пяць, а тады абратна, вярніся ты. Часы тры-чатыры, во так. Пачыналі з самага вечара, каб толькі цёмна стала – і ўсё, паехалі. І прадстаў: едзеш во на такой глыбіне, як да стала (1.5 м) – кажды каменьчык відаць. Асвяшчала, а дзе глубіна вышэй роста, то там не так, калі рыбіна бальшая – то відаць. Білі ў аснаўном з глыбіні да двух мэтраў. Я лічна забіў найбольшую рыбіну на 7 кіль, а хлопцы на 19 кіль. Самая смачная рыба ў Віллі – мянтуз, а тады вансач. Цяпер ёсць смачная рыба сазан. Нічога на смак жэрэх, ці балень. Але даўней сазана не было. Вансачы стаяць на мелкай вадзе, хаця самі былі ў сярэднім па 4–5 кіль. Слухай, адзін раз быў случай: стаіць рыбіна на гэты стол. Я лодку гнаў, і быў са мной Ігнась. Ён пытаецца: «Што рабіць? Восці парве!» Я кажу: «Бог з імі, бій». Ну, ён за такое растаяніе ўдарыў за галавой ніжэй. Бах! І восці пусціў, каб рыбіна спачатку памучылась. Тут як плесканула, аж лодка задрыжала. Ручка (з сухой елки, каб лягчэй) знікла ў вадзе. Восці ў нас рабілі на 5 зубоў. Ну лодка і праехала гэту рыбіну, далей яма была, шаста не хапае, пакуль я аб'ехаў яміну, развярнуўся, глядзім – ручка васцей тырчыць з вады, паднялі, а там вансач усяго на 4 кілі. Яны, відаць, нескалька стаялі хвост у хвост ці галава ў галаву, а мы думалі, што рыбіна вялікая. Ям было многа, самая глыбокая, дзе вада круцілася, звалася «тонь», была глыбінёй больш 5 мэтраў і другая яміна, дзе зараз остраў, звалася «цёмная бухта». И то гэта ўжо калі Вілля стала мялець. А мялець стала, як пачалі пасля вайны надта лясы выразаць.

      Баба Вікця і Рычард:

      …Я яшчэ малая была. Прачнулася раніцай, выйшла з хаты, чую – гвалт стаіць. Гляджу – уся, чуць не ўся Сосенка сабралася на беразе Віліі. Бабы – хто хрэсціцца, хто моліцца, хто лямантуе, бо па рэчцы носіцца ці то цмок, ці то чорт. Тады адзін рыбак схапіў восці, у лодку – і забіў. А гэта ў сома вялікі каршун спікіраваў, усадзіў кіпцюры і заграз. А сом пачаў тапіць яго. Як забілі тога сома, то на 45 кіль быў.

      Казімір Мікалаевіч Ярашонак (Казік), 1928 г. н., мясцовы (зап. 2013 г.):

      …У Сосенцы даўней былі Андрыеўскія, Голубы, Ярашонкі. Ярэзаў было многа.

      У Сосенцы на гэтай старане жылі каталікі, на тую старану найбольш яўрэі. З камення мураваная будыніна там засталася дагэтуль, кузня. Там рабіў каваль Ярашонак. Ён з'ехаў у Польшч. Мост праз Вілію прастаяў усю вайну, спалілі партызаны за месяц, як нашы прыйшлі. Мусіць, не пускалі Красную армію. Добры мост быў, зроблены ледарэзы сперадзі. Купалля ў нас не было, ведзьму не палілі. Самая смачная рыба – гэта мянтуз. Судака да вадахранілішча ваабшчэ не было. Ну, на вудачку, каўбункі зваліся. Усякія рыбы смачныя. Усач быў, сільва была харошая. Яе зловіш і на жыўца – шчупака лавілі. Ракаў было. Казаў бацька, яшчэ пры Польшчы, адзін тут каня заводзіў праз раку і брыў назад, а ён праходзіў, сом. Дык ён на яго аброць накінуў і лег на яго. І ён яго ўцягнуў да маста. Сюды, глыбака было. І ён астанавіўся. Дык вёскай усёй агні рабілі, лавілі, тры пуды СКАЧАТЬ