СКАЧАТЬ
хатні музей. Канстанцін Тышкевіч таксама быў адным з заснавальнікаў Віленскага музея старажытнасцяў, членам Віленскай археалагічнай камісіі. Актыўна займаўся раскопкамі курганаў на Лагойшчыне, раскапаў каля 200 курганаў. Склаў тапаграфічныя карты замчышчаў і гарадзішчаў. Прапанаваў класіфікацыю знаходак па матэрыяле і спосабе вытворчасці. У 1857 г. арганізаваў экспедыцыю па рацэ Віліі, на аснове чаго напісаў манаграфію “Вілія і яе берагі”, выдадзеную ў Дрэздэне у 1871 г. Справаздачы пра свае археалагічныя знаходкі друкаваў у газеце “Новы час”, якую выдаваў Адам Кіркор у Пецярбургу ў 1868–1871 гг.