Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі. Міхась Міхалевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі - Міхась Міхалевіч страница 13

СКАЧАТЬ па вядры два налоўлівалі рыбы, пойдзе – за мінуту! Так яны, а рака палавіна была наша, палавіна – бальшавікі. Тут была Польшч, а ў іх там бальшавікі. Дык яны, можа, і скочылі тамака дзе, там на рыбе ніхто не глядзеў. «Стойце!» А яны ўцякаць сталі, дык майму брату як далі ў плячо, куля ўляцела, а во тут вылецела, а гэнаму другому – ззаду, а тут кішкі выбеглі, дык пажыў гадзіну і памёр, а мой брат выжыў.

      Вёска Бакунькі (50 км/460) Вілейскага раёна Мінскай вобласці

      Жыхарка Бакунек (імя невядомае):

      …Я сюды выйшла замуж з Аношак у 1957 годзе. Мой муж лавіў рыбу. Перш жа рыбы было многа. Ездзілі ў рыбу за Пагоста, там надта многа шчупакоў было. А цяперака няма рыбы, я не знаю. Самай смачнай рыбай былі шчупакі. І ментузы былі ўкусныя. Но гэтыя гады няма, вада ніколі не выльецца за раку. Перш жа было такое разводдзе – вада заўсёды залівала левы бераг аж у лес. Па два разы на год рака вылівалася, увесну і ў такую пару, як чарніцы збіраць. Нас чарніцы збіраць на лодке перавозіў бацька маёй сяброўкі, на той бок – вада залівала луг аж да лесу (прыкладна да 1 км). Рака разлівалася з дажджу. І тады ўжо, як назбіраем, на гарэ агонь раскладзём, ён як дым увідзіць прыедзе на лодке і забярэць у нас ягады, і нас прывязець. Так як выліецца рака аж да лесу, пастаіць тыдзень, ды як упадзець, дык у лагчынах вада астанецца, а так там ліны боўталіся. Іх можна было рукамі лавіць. Ліны таксама была смачная рыба.

      А цяпер вада не выліваеца з ракі. Нават калі снегу многа, то і вады поўна, але да лесу не даходіць. Ды і гарод не топіць, толькі да плоту даходзіць. Перш скаціну гадавалі, берагі былі абкошаны, было чысценька, падцёлкі хадзілі за ракой. Яна зараз зарасце, вунь як анялой пазарастала. Перш жа не было гэткага, чыста адна рака была. А цяпер скаціну паставілі на хлеве, кормяць, а берагі зарастаюць. Перш ідзеш у раку, за раку – вада чысценькая, пясочак відаць, а цяпер гразь. Гразь, і ўсё. Абы-што зрабілася, і ўсё. Мой хлапец хоць калі ходзіць ля берагоў з вудай. Дык хоць калі і вывудзіць невялічкага шчупачка. Але няма рыбы надта. Надта многа мурашак было перш, за ногі кусалі, а цяпер нават у лесе мурашак мала.

      Леакадзія Іванаўна Навойчык (дзяв. Путрыч), 1924 г. н. (зап. 2013 г.):

      …Мой бацька зваўся Ясь. Па суседству жылі Рачыцкія, дзе зараз гэта хата. Жыла я тут і пры Польшы. Граніца праходзіла зусім блізка. Пераходзілі граніцу, каму трэба, найбольш у Камені. У нас, у Бакуньках, было вельмі строга. На граніцэ быў вялікі лес. І зараз відаць за ракой, дзе высокі лес, гэта ўжо былі бальшавікі. І рыбу можна было тут лавіць. Самая вялікая рыба ў рацэ – шчупакі. Былі і плоткі. Рака гэта – Вільля. Красіва тут і харашо, праўда? Вокны хат глядзяць на раку, бо там юг. Зімой замярзала – і канём пераезжалі. Дровы ж з лесу вазілі праз Віллю. Лавілі рыбу волакам. Лавілі і сакам. Калі хто адзін, то мог лавіць адзінокім сакам. Самая смачная – мянтуз і шчупак. І салілі рыбу, і жарылі. Усё было так, як сейчас, яшчо, можа, і лучше. Зямля на гародзе – вось паглядзіце: адзін пясочак, але вот дзіва, расце ўсё. Неплоха расце, вось паглядзіце. А кажыцца, ні грама няма глебы. Даўней ваду з ракі пілі. І цяпер, калі вельмі СКАЧАТЬ