Название: Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі
Автор: Міхась Міхалевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Хобби, Ремесла
isbn: 978-985-7180-09-7
isbn:
Іван Міхайлавіч Машонскі, 1960 г. н., мясцовы, і Іван Яўгенавіч Кур'яновіч, 1951 г. н., мясцовы:
…У Саланым тут толькі тры фаміліі: Каралі, Кур'яновічы і Машонскія, усе праваслаўныя.
Самая смачная па мне дык была маленькая рыба курмель. Курмеля яшчэ дзе завуць келба. Рыбы даўней было, пакуль Вільлю не спрамілі, у 1966 г., у той год сюды свет правялі. Бучы ставілі, асобенна вясной бучы ставілі на шчуку. А рыбы ж даўней было: і наловяць, і ніякай прыродаахраны не было, і рыбнадзору. Ловяць – і ўсё, і было. З Мінску прыязджалі, помню, да бацькі, столькі рыбы было. Проста сабіраліся спулкай, рыбы наловяць, нажараць – вось і прычына выпіць. Збіраліся ў хаце Караля Івана Іванавіча. Невад узялі, паром, паехалі, рыбы налавілі – вось і прычына.
Вёска была вялікая, на две стады кароў ганялі, а цяпер усё, пяць кароў засталося. Даўней Купалле рабілі каля Віліі, на пагурку за кладбішчам раскладалі агонь.
Вярхоўе Віліі – вёска Мільча Вілейскагараёна Мінскай вобласці
Пётр Міхайловіч Цыгалка, 1950 г. н., мясцовы (зап. 2011 г.):
…А яшчэ зімой ставілі бучы на наліма. Галоўнае было спачатку паймаць самку ментуза, яе пакідалі ў бучы, а назаўтра вынімалі поўны буч ментузоў, самку зноў пакідалі ў бучы. Налім – самая смачная рыба, але жыды яе не куплялі, бо калі есці галаву, то там ёсь костачка – ну падобна на настаяшчы крыж – дык, мусіць, таму яны і есці не маглі. Па старыцам лавілі сотні піскуноў простым сакам, толькі ваду трэба было спачатку замуціць – тожа смачная рыба – яе лепей за ўсё не смажыць, а тушыць: невялікая, да 30 сантыметраў, але ж без касці, адзін хрыбет. Былі яны жоўтыя такія, па бакам чорныя плямы. Паласатыя. Як вытрасеш іх на бераг – дык уюцца і пішчаць. Няма цяпер ужо піскуноў. Сама цяжка было злавіць язя і на вуду выцягнуць: выпрыгваў і праз галаву круціўся, каб сарвацца; цяжка загнаць і ў сетку – ён і праз верх сеткі скакаў, каб не папасціся.
А вот бацька расказваў, што больш усяго развялося рыбы ў Вільлі пасля Брэсцкага міру – амаль 19 гадоў праходзіла граніца па Вільлі, па берагу паставілі калючы дрот, а дзе не праходзіла, то ад Мільчанскага маста зрабілі строгую лінію – штрыф шырынёй 20 метраў. Палякі нашых мужыкоў наймалі з сякерамі – вырубалі дзе кусты, дзе дрэва. Ад штрыфа была пагранзона ў 3 кілометры, куды ноччу нельга было заходзіць. І тут дырэктар Мільчанскай школы, лідар мясцовага панства, Аўчыннік, аформіў арэнду ракі. Штоб палавіць рыбы, трэба было купляць за злоты карту лавецку. Меліся тры расцэнкі: на вуду, на сетку-трыгубіцу і на брэдзень; можна было купляць на раз і на месяц. І каб не прыгранічная зона, нічога б з той арэнды не вышла б, але польскія жолнежы, ахраняючы граніцу, пільнавалі і лавілі браканьераў – і рыбакі мусілі зматаць СКАЧАТЬ