Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі. Міхась Міхалевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі - Міхась Міхалевіч страница 12

СКАЧАТЬ (мясцовая назва ляшча) ці язя – толькі і можна ў нас злавіць у вясну, на нераст. Але усё ж рыбу ў 39-м гаду лавіць яшчэ вельмі баяліся, ды і ўжо холадна было. А пачалі з саракавога. Кожны, хто не ляніўся, за зіму нарабіў сетак, зрабілі палазы і ў вясну 40-га года засаліў па вялікай бочцы рыбы, сялява была не хужэй цяперашняй камсы. Яна ж была без скарлупы, гэна сялява. Столькі сялявы было, асобенна многа на водмелях, дзе цёплыя места былі. Яна заходзіла туды, а мы зналі, як зацянеш палазамі. Шчупакі, гаворыць, такія пападаліся і па пятнаццаць, і па пуду, – расказваў ён. І, гаворыць, выдры былі. То многа выдраў было. Бывае, як зацягнуць, выдра як дасца – мне, – кажа, – як дала выдра ў грудзі, дык аж грудзі балелі. Рвала нашы сеці толька так. Сразу ж пасля 17 сенцябра 39-га Віллю пераходзіць нельга было. Як расказваў Фёдаравіч, бабы пайшлі ў Сакавічы за соллю – дык палавілі і пасадзілі ўсіх. Але тады ўжо адпусцілі, папярэдзілі, што праз граніцу няльзя хадзіць. Стаўбы ж пагранічныя знялі ля ракі толькі ў 1941 гаду, за месяц да вайны. А самую вялікую рыбіну – шчупака – злавілі ў самой Мільчы ў 1973 годзе, як спрамлялі Вільлю. Была гэта шчука яшчэ ў двух старых панскіх ставах, але ўзяць яе ніхто доўга не мог. Я браў яе з 1966 года, ды не змог. А тут, калі раку спрамілі, канал да ставоў высах, ну рашылі спусціць і пруды. Капанулі зверху, бо зналі, што ёсць рыба. Калі вада памалу сышла, то выцягнулі з гразі шчупака паўтара метра дліной. Казімір Альбінавіч Сяржант злавіў яго, а я памагаў. Колькі важыла – не помню, толькі Казік помне, бо ён важыў. Мусіць, болі чым два пуды. А дліны быў шчупак паўтара мэтра. Гэта добра помню.

      Вёска Камена (Каменно, Камень) (47 км/463) ВілейскагараёнаМінскай вобласці

      Рэня Адамаўна Спірыдонава (Голуб) 1932 года нар. Каменна (Голуб):

      Маю маму звалі Франя Францішка Карлаўна, а тату Адам Іванавіч Голуб. Нас было трох дзяцей. У Камені было больш за сто дамоў, вёска вялікая была, і даўней маладзёж была. Цяпер толькі дачнікі. Быў калхоз 1 Мая, а потым ужо другі. Працавалі ў ім, света не відзелі. Даўнёй, як плыты ганялі, рака была вялікая, не заросшая і глыбокая. Рака была абгледжаная, чыстая вада, дзе мялей, дзе глыбей. Кароў да ракі ганялі, а цяпер усё зарасло. Вельмі заядлымі рыбакамі ў Камені былі Лабачы і Спірыдонаў з сынам. Алёшавы ловяць. Таксама ў Лабачэй гэта рыбацкая справа перадавалася па наследству: ад дзеда – бацьку і сыну. Калі бацька рыбак, дык і сын на ваду глядзіць. Сын іх працуе ў лясніцтве. Але рыбак ён ужо не такі заядлы, а вось дзед яго быў найлепшы ў Камені, як рыбак, так і музыка. Дзед іх, Лобач Іван, ён быў брыгадзір плытагонаў, галоўны штырнік. У іх хаце часцей і начавалі плытагоны, іх прымала яго жонка Уладзя. Усіх, хто гнаў дрэва, у нас празывалі штырнікі. Мой бацька таксама плыты ганяў, але рыбу не лавіў. Дзеці ўжо мае любяць рыбу лавіць, але едуць далей, на Кумельшчыну. Самая смачная рыба – гэта шчупак, таксама язь. Цяпер падыходзіць судак з вадахранілішча. Лавілі рыбу даўней хапамі, восцямі, бучамі, вудамі.

      За Польшчу я яшчэ не хадзіла у школу. Помню толькі што у нас ля лесу СКАЧАТЬ