Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік). Ян Максімюк
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) - Ян Максімюк страница 17

СКАЧАТЬ мастацтваў) па спэцыяльнасьці, што тады называлася „манумэнтальная графіка“. А ў 1988 годзе зьявілася дэбютная кніга 30-гадовага аўтара: паэтычны томік „Парк“. Потым у менскіх дзяржаўных выдавецтвах выйшлі яшчэ дзьве кніжкі яго апавяданьняў: „Адзінота на стадыёне“ (1989) і „Сьмерць-мужчына“ (1992). Пачынаючы са зборніка паэзіі „Скрыжаваньне“ (1993) Глёбус пачаў выдаваць свае кнігі ў недзяржаўных выдавецтвах і наогул за свае грошы. Тады ўжо ён мог сабе гэта дазволіць фінансава.

      Першыя кніжкі Адама Глёбуса выклікалі ўмераную зацікаўленасць крытыкі і чытачоў. Вядома, пісьменьніка добра ведалі ў Менску, але хутчэй праз бацьку, чым праз уласную творчасьць. Выданьне „Дамавікамэрону“, на нашу думку, адной з найцікавейшых зьяваў у беларускай прозе 1990-х, таксама прайшло амаль незаўважаным. Толькі тагачасны орган Саюзу Пісьменнікаў Беларусі, штотыднёвік „Літаратура і мастацтва“, назваў кнігу агіднай, а самога аўтара аднёс да каршуноў, якія жыруюць на найпадлейшых інстынктах постсавецкай публікі, што прагне чарнухі і парнухі пасля доўгага прымусовага чытацкага посту.

      Больш несправядлівую ацэнку „Дамавікамэрону“ і Глёбуса – беларускамоўнага пісьменьніка – і прыдумаць цяжка. Бо цяжка жыраваць у Беларусі на чым-колечы, што зьвязанае зь беларускай мовай. Наклад кнігі ў 1994 годзе не перасягнуў 1000 асобнікаў, але няма сумневу, што яшчэ й сёньня ў аўтара ў хаце знайшлося б досыць нераспакаваных пачкаў з „Дамавікамэронам“. Рэч у тым, што ў пасьляваенны пэрыяд беларуская справа ў Савецкай Беларусі павярнулася на 180 градусаў і абясцэнілася літаральна на вачах. Ад беларускай мовы – якую ў 60-х скрозь лічылі ганебным кляймом мужыцкага (калгаснага) паходжаньня – на працягу наступных двух дзесяцігодзьдзяў масава адмаўляліся як у публічным, так і ў прыватным жыцьці. Выжыла мова адно ў артыстычных ды інтэлектуальных асяродках. Сёньня выкарыстаньне беларускай мовы ў Менску зьяўляецца самай пэўнай адзнакай, што адрозьнівае інтэлектуальную эліту ад плебсу. Эліта вымагае элітарнай літаратуры, і Глёбус ня можа ня ведаць пра гэта. Таму што дакладна ведае, што чытае плебс.

      Бо ж Адам Глёбус – ці не найбуйнейшы вытворца масавай літаратуры на абшары былога Савецкага Саюзу. На расейскай мове, зразумела. Попыт на гэткага роду літаратуру не абмінуў і Польшчы, а таксама многіх іншых краінаў былога сацыялістычнага лягеру. Насуперак чаканьням, не эротыка і не парнаграфія завалодалі ўяўленьнямі і сэрцамі мільёнаў кнігалюбаў на тэрыторыях толькі што здабытай выдавецкай і чытацкай свабоды, а Hollywood-made dreams, увасобленыя ў безлічы harlequin-аў, romance’аў, judith-kranz’аў i danielle-steele’аў. На постсавецкай прасторы, апроч таго, неверагоднай папулярнасьцю карысталіся бразыльскія тэлесэрыялы. Напачатку Глёбус працаваў сам, пішучы працягі папулярных літаратурных хітоў ды штампуючы раманы паводле тэлесэрыялаў, што дэманстраваліся на расейскім тэлебачаньні. Іх наклады сягалі мільёну асобнікаў. Рынак і попыт расьлі, таму Глёбус стварыў нешта накшталт цэху менскіх пісараў, СКАЧАТЬ