Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік). Ян Максімюк
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) - Ян Максімюк страница 15

СКАЧАТЬ засвойваць досьвед эўрапейскай літаратуры першай чвэрці ХХ стагодзьдзя, калі тая шукала (і знаходзіла) адэкватныя формы рэакцыі на крызіс рацыяналістычнага сьветагляду ХІХ стагодзьдзя. Эўрапейская зьняверанасьць і расчараванасьць разьвіцьцём цывілізацыі, што вылілася, між іншым, у мэтафізычны жах Франца Кафкі і экзыстэнцыяльны пэсымізм Джэймса Джойса, абмінула новаўзьніклую і ex definitione аптымістычна скіраваную ў будучыню літаратуру нашаніўскай пары. А пасьлярэвалюцыйная беларуская літаратура 1920-х была пад ціскам эпахальных абставін настолькі бурапеннай і непераброджанай, што не пасьпела пакінуць па сабе прыкметнага асадку сумневу, зьняверанасьці ці роспачы. Потым, пастаўленая пад чэкісцкі пісталет, альбо памірала маладой і нявысьпеленай, альбо завучвала граматычныя й ідэялягічныя правілы сацрэалізму ды станавілася на прадукцыйны канвэер. І толькі сёньня, празь семдзесят гадоў, яна ўрэшце атрымала магчымасьць засумнявацца ў існаваньні нейкай цьвёрдай асновы наогул і адчуць сябе сьцішнавата перад неасвоенымі беларускім словам прасьцягамі мэтафізычнай пусткі. У гістарычнай пэрспэктыве для літаратуры пачаўся пэрыяд сталеньня.

      У вышэй згаданым сэнсе, наша беластоцкае адгалінаваньне беларускага пісьменства ўсё яшчэ знаходзіцца ў сваіх юнацкіх гадах. У 1960-я гады – на маю думку, найлепшым часе для літаратуры ведамай пад шыльдачкай „Белавежа” – адбылася своеасаблівая рэгіянальная перапастаноўка зьявы, названай у беларускім літаратуразнаўстве „нашаніўствам”. Тыпалягічнае падабенства гэтых двух літаратурна-культурных народзінаў (віленскага „нашаніўства” й беластоцкага „ніўства”) настолькі вялікае, што пра адрозьненьні (непазьбежныя з увагі на часавы зрух і іншыя абставіны) няварта тут і згадваць. Варта затое прыгледзецца бліжэй самаму істотнаму падабенству.

      1960-я гады былі для беларускай вёскі на Беласточчыне апошняй дэкадай стабільнасьці, калі беларускі этнас існаваў усё яшчэ як асобнае грамадзка-культурнае і рэлігійнае цэлае (хоць незваротны працэс дыфузіі ў горад ужо быў пачаўся). Пасьля няпэўных 40-х (супроцьбеларускія акцыі польскага антыкамуністычнага падпольля, рэпатрыяцыя ў СССР) і 50-х (пагроза калектывізацыі сельскай гаспадаркі, сталінскія перагібы), у 60-я прыйшоў час спакою й адноснага дабрабыту ды, што вельмі істотна, паўсюдна адчуванага грамадзкага павышэньня беларуса ў сацыялістычнай рэчаіснасьці. Агульны настрой быў аптымістычны. Беларускае літаратурнае слова ў вясковым асяродзьдзі ўспрымалася даволі прыхільна; можна сказаць, што існавала пэўная зваротная сувязь паміж пісьменьнікам і чытачом (ці, больш верагодна, слухачом на аўтарскіх сустрэчах). Інакш кажучы, існавала грамадзкая патрэба ў літаратуры на беларускай мове. Беларуская літаратура ў Польшчы пачыналася ў абставінах жыцьцёвай гармоніі беларускага лёсу. Беларусы ў агульнай масе заставаліся вернымі сваёй натуры. Скрыўленьні беларускага лёсу й характару прыйшлі пазьней, разам з дэмаграфічна разбуральнымі працэсамі ў 1970-я, у эпоху „другой СКАЧАТЬ