Название: Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік)
Автор: Ян Максімюк
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Языкознание
Серия: Галерэя «Б»
isbn: 978-985-6991-26-7
isbn:
Пісаньне кніжак пра нацыянальную гісторыю ў Беларусі ўсё яшчэ лічыцца ў большай меры заняткам маральна-патрыятычным, чым навуковым. Гісторыя краіны званай Беларусьсю – асаблівай God’s playground, дзе цягам некалькіх стагодзьдзяў Польшча і Расея дужаліся ў вялікадзяржаўным проціборстве – у рэшце рэшт сталася здабычай Расеі і яе імпэрскага спадкаемца, Савецкага Саюзу. Расейская, а потым і савецкая гістарыяграфіі пазбавілі Беларусь (Северо-западный край
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Примечания
1
Націск на і: Уліс. Ангельскае напісаньне: Ulysses [юлісіз]. Паходзіць ад лацінскага імя Ulixes, якое ў сваю чаргу пайшло ад грэцкіх дыялектных формаў Olysseus, Ulixeus, Ulixes імя Odysseus – Адысэй. Сам Джойс ставіў націск на першы склад, вымаўляючы Ulysses як [улісіз].
2
Назоўны: Ляхі; родны: Ляхоў. Магчымая этымалёгія: ляха, ст. славян. леха (градка, мяжа, баразна, поле, дол). На мапах, якімі немцы карысталіся ў вайне 1941 г., вёска выглядае даволі ізаляванай ад астатняга сьвету балотамі і імшарамі. Яны зьніклі дашчэнту недзе ў пачатку сямідзясятых, калі правялі мэліярацыю і дрэнажаваньне. Газоўкай (газьніком) у нас у хаце сьвяцілі да 1971 г. Абставіны былі, калі верыць Мележу і Наварычу, тыпова палескія, а можа нават ірляндзкія.
3
Назоўны: Кленікі. Дзяржаўная назва: Klejniki; магчыма, ад келейнікі. Не захавалася ніякіх сьведчаньняў, быццам у вёсцы калі-небудзь выраблялі клей. У XVI ст., калі Карона далучыла да сябе гэтую частку ВКЛ, вёска стала каралеўскай маёмасьцю і называлася Zygmuntowo (безумоўна, у гонар каторагасьці Жыгімонта). Перад Першай сусьветнай вайной у Кленіках сьвятаром быў Іван Хлябцэвіч. Пра ягоных сыноў, Яўгена і Ўладзімера, можна знайсьці інфармацыю ў беларускіх даведачных выданьнях (Яўген пісаў пра мае ваколіцы допісы ў „Нашу Ніву”). А Ўладзімер пра жыхароў мае айчыны адзначыў: По национальности трудно сказать, к какому определённому элементу они относились: по языку их можно было отнести к белорусам, но по наружности они на белорусов не совсем походили. Это может быть были потомки ятвягов, живущих на левом берегу Нарева, а может быть, и других народов („Białoruskie Zeszyty Historyczne”, 2 (4), Białystok 1995, бб. 142–143.)
4
Стылістычна пакручастая, але сэмантычна празрыстая творчасьць Пруста зьдзяйсьнялася пад эстэтычным дэвізам voir clair dans le ravissement.
5
СКАЧАТЬ