Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік). Ян Максімюк
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) - Ян Максімюк страница 13

СКАЧАТЬ мінае пара „чырвоных эгіпцянаў” (цыганоў), якія ўжо назьбіралі малюскаў. Ён паглыбляецца ў „панурую насалоду” (так Тамаш Аквінскі акрэсьлівае грэшныя думкі) роздуму аб сэксуальнасьці і натуры жаноцкасьці. Думкі дасягаюць такой інтэнсіўнасьці, што ён адчувае патрэбу занатаваць іх у форме паэтычнана вобразу. На незапісаным месцы ліста містэра Дызі аб яшчуры Стывэн складае чатырохрадкоўе пра пацалунак сьмерці (верш будзе зацытаваны ў сёмым эпізодзе).

      Запісаўшы верш, ён зараз жа абсьмейвае сваё памкненьне („Хто прачытае, дзе й калі, гэтыя запісаныя словы? Значкі на белым полі. Дзе-небудзь каму-небудзь тваім самым жалейкавым голасам”. [55]) Потым робіць жартаўлівы зрокавы экспэрымэнт, які мае пацьвердзіць прынцып Джорджа Бэрклі esse est percipi, і думае пра сваю душу, якая „туліцца” да яго, „параненая сорамам” за грахі. Іранічна трактуе свае зацікаўленьні дзяўчатамі, але не вытрымлівае стылю да канца і прызнаецца сам сабе ў патрэбе сапраўднай пяшчоты: „Дакраніся да мяне. Мяккія вочы. Мяккая мяккая мяккая рука. Я самотны тут. О, крані мяне хутчэй, цяпер. Што гэта за слова, якое ведаюць усе? Я ціхі тут, адзін. І сумны. Крані, крані мяне”. [55] Ён пакідае самазьдзекі і паддаецца ўладзе сваёй пачуцьцёвасьці: „З-пад прыкрыцьця, праз павадрыготкія вейкі, ён спаглядаў на спаўднелае сонца. Я ў палоне палаючай сцэны. Часіна Пана, поўдзень Фаўна. Сярод сочнацяжкіх вужарасьлінаў, малакацечных пладоў, дзе на жарых водах ушыркі сьцелецца лістота. Боль далёка”.[36] [55]

      Урэшце Стывэн устае і спускае мачу.[37] Апошні шэраг вобразаў і думак Стывэна датычыць вечнага кругазвароту прыроды, у якім усё зьмяняецца ў нешта іншае. Вечны кругазварот – гэта, мабыць, адзіная форма несьмяротнасьці ў прыродзе, але ён абазначае індывідуальную сьмерць. Усё дэзынтэгруецца і памірае, даючы месца жывому: „Бог стаў чалавекам чалавек рыбай рыба гагарай гагара пярынай. Выдыхамі мёртвых дыхаю я жывы, тапчу пыл мёртвых, глынаю мачою прасякнутыя трыбухі ўсіх нябожчыкаў”. [57] Стывэнавы зубы таксама гніюць і варушацца. Ён на момант задумоўваецца над уласным укладам у распад жывога: „Чаму яно так, цікава, ці, можа, гэта нешта значыць?” І ён пакідае на выступе скалы сваю дзельку распаду – выкалупнуты з носа сухі смаркач, яшчэ адзін подпіс вечназьменнай, пратэйскай прыроды.

      У адной з самых, на мой погляд, сэнсоўных крытычных кніжак аб „Улісе” вобраз Стывэна падсумаваны наступным чынам:

      Стывэн увасабляе бясплоднасьць скептычнага інтэлектуалізму. Не перакананы ні ў чым, ня маючы аніякай акрэсьленай веры ў сьвеце, перахаваўшы толькі шкумацьцё і шалупіньне ад патрапаных перакананьняў, ён ня ў змозе даць што-небудзь грамадзтву. Ягоная ганарыстасьць і заносьлівасьць адгароджваюць яго ад сапраўднага пачуцьця супольнасьці лёсу з супляменьнікамі. Ягонае халоднае практычнае вока ня бачыць нічога вартага ў спагадным Блюме. Зацьвярдзелы ў цынізьме, ён няздатны да нічога апрача самашкадаваньня. Не даючы нічога, ён нічога не атрымоўвае і, у сваю чаргу, нічога ня можа прапанаваць. Ніколі раней у літаратуры мы ня мелі так выразнага СКАЧАТЬ



<p>36</p>

Урывак адклікаецца да эклёгі Стэфана Малярмэ „L’aprиs-midi d’un faune”, дзе паэт стварае атмасфэру „жарай часіны” „цяжкой ад лістоты”. Полудзень – „часіна Пана”, бо якраз апоўдні гэты грэцкі бог натуры дасягаў вяршыні свае актыўнасьці. Гэта таксама „часіна Пратэя”, калі ён задрамаў і быў схоплены Мэнэлаем.

<p>37</p>

Гэтае дзеяньне зазначанае ў Джойса лёгкім намёкам (from the Cock lake the water flowed full), у якім слова cock абазначае як аўтэнтычную азярыну на Сэндымаўнцкім пабярэжжы, так і прастамоўнае, нетабуізаванае акрэсьленьне мужчынскага полава-мачавога воргану (па-беластоцку прыблізна сюрык). У перакладзе, на жаль, гэткі намёк амаль дашчэнту губляецца (mea culpa, безумоўна).