Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік). Ян Максімюк
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) - Ян Максімюк страница 22

СКАЧАТЬ „Ўліса” ня менш рэдкія за спасылкі на Гамэра. Сьціпленькі беларускі запас перакладаў Шэксьпіра не заўсёды дазволіў пакарыстацца ўжо гатовымі цытатамі, паколькі яны не заўсёды пасавалі да кантэксту „Ўліса”. Так, у дадзеным выпадку, бледнае „зьбірай грошы” ў перакладзе Ю. Гаўрука ня вельмі стасуецца да Шэксьпіравага выслоўя Put but money in thy purse, ужытага містэрам Дызі.

      25

      „Галасаваньне за унію” – ірляндзкі „інтэграцыйны рэфэрэндум” 1800 г. (падкуплены і сфальшаваны), які распусьціў ірляндзкі парлямант і перанёс палітычны цэнтар кіраваньня Ірляндыяй з Дубліну ў Лёндан. Скасаваньне гэтага „ўніяцкага акту” было адным з цэнтральных палітычных пытаньняў Ірляндыі ў ХІХ стагодзьдзі.

      26

      Яшчур выбраны Джойсам, вядома ж, невыпадкова. Праз „коней і быкоў” узмацняецца сувязь натуралістычнага пласта нарацыі з гамэраўскім. Нэстар характарызуецца ў Гамэра як „утаймавальнік коней”. Палац Нэстара ў Пілясе стаяў пры вусьці ракі Альфэй (Alpheus), якую Геракл завярнуў, каб вычысьціць аўгіевы стайні. Сэміцкія літары алеф, ламэд і пэ ўтвараюць корань слова бык. Літара альфа выводзіць паходжаньне ад спрошчанага малюнка бычынай галавы. Безумоўна, звыкламу чытачу не да такіх тонкасьцяў, але над „Улісам” пагарбеў легіён дасьледнікаў і крытыкаў, мазалём якіх мы сёньня можам пакарыстацца адволі. Адзначым яшчэ, што сымбаль быка – адзін з найважнейшых у рамане, якому адведзена цэнтральнае месца ў эпізодзе „Быкі Сонца”.

      27

      Зачаткі тэхнікі ўнутранага маналёгу выступаюць напрыклад у… Талстоя. Сам Джойс гонар вынаходніка прызнаваў за францускім пісьменьнікам-сымбалістам Эдуардам Дзюжардэнам, у рамане якога „Les lauriers sont coupйs” ён упершыню сустрэўся з падобным спосабам аповеду.

      28

      У Гамэра з марскім богам Пратэем змагаецца Мэнэлай, якому дачка бога, Эйдафэя, адкрыла сакрэт, як можна ейнага бацьку схапіць і прымусіць гаварыць. Пратэй, які перакідваецца ў розныя постаці, урэшце здаецца і адкрывае Мэнэлаю, як яму выплысьці ў мора, а таксама распавядае пра лёс ягоных таварышаў па зброі, у прыватнасьці, пра Адысэя. У адзінай клясычнай „Адысэі”, якую я маю ў сваёй падручнай бібліятэчцы, у расейскім перакладзе В. А. Жукоўскага, змаганьне апісанае наступным чынам: Кинувшись с криком на сонного, сильной рукою все вместе / Мы обхватили его; но старик не забыл чародейства; / Вдруг он в свирепого с гривой огромного льва обратился; / После предстал нам драконом, пантерою, вепрем великим, / Быстротекущей водою и деревом густовершинным; / Мы, не робея, тем крепче его, тем упорней держали (Песьня чацьвертая, 454–459).

      29

      „Гамлет” (акт І, сцэна IV); Гарацыё перасьцерагае Гамлета, каб не набліжаўся да прывіда. Гэтым разам амаль дакладна паводле Ю. Гаўрука: А калі ён укіне вас у мора / Альбо ўзьвядзе на стромкую скалу, / Што грозна па-над хвалямі навісла, / І там, прыняўшы новы страшны выгляд, / Паўстане раптам і кране ваш розум, / Угоніць у вар’яцтва – што тады?

      30

      Акрамя шчодрага выкарыстаньня іншамоўных цытатаў (італьянскіх, францускіх, нямецкіх, лацінскіх) Джойс стараецца дапасоўваць іншамоўныя словы да ангельскае правапісна-граматычнае нормы. Напрыклад, з франц� СКАЧАТЬ